Прайшла традыцыйная жнівеньская педагагічная канферэнцыя.

Чым будзе жыць школьная грамадскасць у гэтым навучальным годзе, што новага і цікавага прапануюць дзецям педагогі, выхавальнікі, трэнеры спартыўных устаноў адукацыі, можна было ўбачыць на тэматычнай пляцоўцы, якая разгарнулася на цэнтральнай плошчы горада ў дзень правядзення традыцыйнай жнівеньскай педагагічнай канферэнцыі.

Старшыня райвыканкама Сяргей Ленкавец і дырэктар Ананіцкага НПК дзіцячы сад-СШ Таццяна Кавалёва, намеснік дырэктара Рудзенскай дапаможнай школы-інтэрната Людміла Комлік, загадчыца яслі-сада "Зубраня" пасёлка Дружны Таццяна Краснагорская, загадчыца яслі-сада "Сонейка" пасёлка Дружны Таццяна Азалінь.

Старшыня райвыканкама Сяргей Ленкавец і дырэктар Ананіцкага НПК дзіцячы сад-СШ Таццяна Кавалёва, намеснік дырэктара Рудзенскай дапаможнай школы-інтэрната Людміла Комлік, загадчыца яслі-сада «Зубраня» пасёлка Дружны Таццяна Краснагорская, загадчыца яслі-сада «Сонейка» пасёлка Дружны Таццяна Азалінь.

Педагогі, выхавальнікі, а таксама бацькі школьнікаў з цікавасцю знаёміліся з прадстаўленымі стэндамі-прэзентацыямі ўстаноў адукацыі.

Любы наведвальнік пляцоўкі мог зразумець, як працуюць сёння з дзецьмі школы і дзіцячыя сады раёна. Гэта сапраўды цікава і пазнавальна. Відавочна, што кожная ўстанова адукацыі імкнецца прытрымлівацца нейкай пэўнай творчай ідэі, развіваць школьнікаў у розных накірунках: як кажуць словамі з песні самі вучні — і класіка ёсць на школьных уроках, і рок-н-рол — пасля іх.

У дзіцячым садзе №2, напрыклад, сумесна з SOS-Дзіцячая вёска рэалізуецца праект па музычна-тэатральнай дзейнасці (курыруюць Юлія Андрыянава і Ірына Куртнезірава). Выхаванцы гэтага садка з задавальненнем дэманстравалі гледачам сцэну са спектакля.

Цэнтр дашкольнага развіцця дзіцяці на гэты раз прадставіў фізкультурна-аздараўленчы накірунак у сваёй дзейнасці: кіраўнікі фізвыхавання Рамана Няхай, Вольга Валкевіч і метадыст Таццяна Мядзведзева «прымусілі» на некалькі хвілін прыняць правілы іх гульні і дзяцей, і дарослых. Было весела ўсім.

Педагог-дэфектолаг дзіцячага сада №6 Ларыса Андрыенка паказала, як працуюць методыкі для развіцця дробнай маторыкі рук, як можа быць карыснай і цікавай дзецям пясочная тэрапія.

Першы званок для маладых настаўнікаў.

Першы званок для маладых настаўнікаў.

Школы, вядома, прадстаўлялі па большасці свае навуковыя праекты і распрацоўкі. Тое, што дзецям з СШ № 2, 3, Мар’інагорскай гімназіі па плячы самім сабраць робата з канструктара «LEGO», пераканаліся на прэзентацыі дзейнасці вучняў 1-й ступені навучання па праграмаванні. Але знайшлося месца і для прэзентацый валанцёрскай і выхаваўчай работы.

Свае творчыя і навукова-метадычныя распрацоўкі прадставілі цэнтры творчасці «Світанак» і «Вясёлка». Тут вучаць дзяцей тварыць, думаць, рабіць зусім дзіўныя рэчы сваімі рукамі. Прычым працуюць у цэнтрах зараз і з дзецьмі, якія маюць асаблівасці развіцця. Гэта, напрыклад, адбываецца ў рамках работы праекта «Сацыялізацыя дзяцей, падлеткаў і маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі шляхам прадастаўлення адукацыйных паслуг у сістэме дадатковай адукацыі» (ЦТДМ «Світанак»).

Майстар-клас ад Ларысы Гняўчынскай (цэнтр творчасці "Світанак").

Майстар-клас ад Ларысы Гняўчынскай (цэнтр творчасці «Світанак»).

Чым жыве і дыхае спартыўная грамадскасць, усім было больш чым відавочна: і стэнды з медалямі здзівілі, і выступленні дзяцей са спартыўных секцый парадавалі.

Уражаныя ўбачаным, удзельнікі педканферэнцыі з асаблівым настроем віталі маладое папаўненне педагагічнага калектыву нашага раёна: 36 выпускнікоў ВНУ пачнуць 1 верасня сваю працу з дзецьмі ва ўстановах адукацыі. Выпускнікоў ВНУ вітала дырэктар Мар’інагорскай СШ №2 Дзіна Паўлава. Яна пажадала маладым настаўнікам ніколі не спыняцца на дасягнутым, заўсёды знаходзіцца ў творчым пошуку, бо настаўнік ніколі не павінен лічыць сваю адукацыю скончанай.

Усіх педагагічных работнікаў Пухавіччыны, ветэранаў педагагічнай працы, школьнікаў з пачаткам новага навучальнага года павіншаваў старшыня райвыканкама Сяргей Ленкавец. Ён сказаў, што пераацаніць важнасць добрай адукацыі сёння немагчыма. Таму бацькі мараць пра тое, каб іх дзеці атрымалі добрую прафесію і займаліся  любімай справай. На шляху да ажыццяўлення гэтай мары вельмі важнай з’яўляецца школьная адукацыя. Выканаўчая ўлада клапоціцца пра тое, каб дзеці вучыліся ў камфортных умовах і ў прафесіяналаў сваёй справы. У мінулым годзе са школ раёна выпусцілася 10 медалістаў, 51 выпускнік мае пахвальныя лісты за вучобу. 54,3 працэнта выпускнікоў сталі студэнтамі ВНУ. Вынік нядрэнны, але хацелася б, каб наступны год стаў яшчэ больш паспяховым. Сяргей Дзмітрыевіч паабяцаў, што будзе радавацца кожнаму новаму поспеху і дасягненню пухавіцкіх школьнікаў і не пакіне без увагі працу настаўнікаў, якія прыводзяць вучняў да перамог на алімпіядах і навуковых канферэнцыях.IMG_4013

Напярэдадні новага навучальнага года Сяргей Ленкавец уручыў падзякі за добрасумленную працу, прафесіяналізм, вялікі асабісты ўклад у арганізацыю аздараўлення ў летні перыяд 2017 года дырэктару Ананіцкага НПК дзіцячы сад-СШ Таццяне Кавалёвай, намесніку дырэктара Рудзенскай дапаможнай школы-інтэрната Людміле Комлік, загадчыцы яслі-сада «Зубраня» пасёлка Дружны Таццяне Краснагорскай, загадчыцы яслі-сада «Сонейка» пасёлка Дружны Таццяне Азалінь.

У рабоце канферэнцыі прыняла ўдзел загадчыца кафедры Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі  Інга Кандрацьева. Яна ўручыла граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і падзякі педагогам дадатковай адукацыі Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі «Світанак» Ларысе Гняўчынскай і Людміле Размысловіч, настаўніку інфарматыкі СШ №2 Наталлі Коўшар, настаўніку гісторыі Мар’інагорскага НПК дзіцячы сад-сярэдняя школа Аксане Кандрашовай, настаўніку фізічнага выхавання Рудзенскай дапаможнай школы-інтэрната Дзянісу Шакуру.

Маладыя спецыялісты Мар'інагорскага НПК: сацыяльны педагог Надзея Бабенка і настаўнік біялогіі і хіміі Крысціна Касцючэнка.

Маладыя спецыялісты Мар’інагорскага НПК: сацыяльны педагог Надзея Бабенка і настаўнік біялогіі і хіміі Крысціна Касцючэнка.

Таццяна Лабанава, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, таксама ўручыла групе педагогаў і тэхнічных работнікаў устаноў адукацыі ганаровыя граматы і падзякі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

Са словамі ўдзячнасці звярнулася Таццяна Васільеўна да тых людзей, якія пастаянна аказваюць спонсарскую дапамогу ў падрыхтоўцы ўстаноў адукацыі і ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы. Яна ўручыла граматы індывідуальнаму прадпрымальніку Паўлу Бляшчову, дырэктару ВКУП «Прамтэхсэрвіс» Уладзіміру Воліну, генеральнаму дырэктару ЗАТ «Пухавічыаграпрадукт» Івану Гумоўскаму, дырэктару ААТ «Агра-Абярэг» Пятру Казаку, дырэктару ЦЭЦ-5 Уладзіміру Кішко, дырэктару ААТ «Пухавіцкі доследна-эксперыментальны завод» Аляксандру Кончанку, дырэктару ААТ «Машхарчпрад» Міхаілу Котаву, дырэктару УП «Жылцепласэрвіс» КГ Іосіфу Кучко, дырэктару ААТ «Пухавічынафта-прадукт» Юрыю Лагунчыку, дырэктару ЗАТ «Август-Бел» Яўгену Плацінову, начальніку Пухавіцкага раённага вузла электрасувязі Уладзіміру Шынкарэвічу, дырэктару ТП ТАА «Пухавічыгандаль» Уладзіміру Шпакоўскаму.

За актыўную працу групу педагагічных работнікаў узнагародзіла ганаровымі граматамі прэзідыума Мінскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі старшыня раённай арганізацыі Таццяна Шавель.

За плённае супрацоўніцтва з Пухавіцкім раённым аддзяленнем «Беларуская маладзёжная грамадская арганізацыя выратавальнікаў-пажарных» падзякі ўручыў выконваючы абавязкі начальніка Пухавіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Ігар Бародзька.

Не менш прыемнай часткай жнівеньскай канферэнцыі стаў канцэрт, падрыхтаваны педагогамі і школьнікамі.

Што ж, стартаваў новы навучальны год. Нам усім  трэба будзе акунуцца ў  школьнае жыццё, поўнае цікавых ідэй і творчых ініцыятыў.

Алена  ШАНТЫКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *