Дзень пісьменства і друку прайшоў у Полацку.

полоцк3У трэці раз Полацк прыняў гасцей Дзён беларускага пісьменства. Свята  сабрала прадстаўнікоў больш чым 20 краін. Маштабнасць урачыстасцяў, якія праходзілі пад знакам Скарыны, вызначылі тры даты, якія святкавалі  палачане і іх шматлікія госці: 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, 1155-годдзе горада і непасрэдна Дзень пісьменства.

Маляўнічым уступленнем да ранішняй цырымоніі адкрыцця 2 верасня Дня горада стала тэатралізаванае шэсце палачан у гістарычных касцюмах розных гільдый XV-XVI стагоддзяў. Персанажаў мінулага ўвасобілі работнікі адпаведных прадпрыемстваў і арганізацый горада. Так, супрацоўнікі Полацкага малочнага камбіната сталі прадстаўнікамі гільдыі малочнікаў, Полацкай друкарні — гільдыі друкароў, хлебазавода — гільдыі хлебапёкаў,   Дома гандлю — гільдыі купцоў. Вобразы сярэднявечнай сям’і прадставіў аддзел адукацыі. Нашы дні Полацка адлюстравалі лепшыя прадпрыемствы і арганізацыі горада.полоцк1 (копия)

Адной з адметных асаблівасцей свята стала вялікая колькасць гараджан і гасцей у строях з нацыянальнымі элементамі.

Свята ў Полацку з’яўляецца важнай культурнай падзеяй для ўсіх славянскіх народаў, упэўнены спецыяльны прадстаўнік прэзідэнта Расіі па міжнародным культурным супрацоўніцтве Міхаіл Швыдкой. «Сённяшні свет  расколаты, у ім шмат канфліктаў. А кніга з’яўляецца сімвалам агульнага светаразумення, адным з феноменаў, які, сапраўды, аб’ядноўвае ўсё чалавецтва. Таму ўрачыстасці ў Полацку з’яўляюцца не толькі святам беларусаў, але і ўсіх іншых славянскіх народаў.

полдоцк

 

Кругазварот яркіх падзей, кожнае з якіх прадстаўляла нешта цікавае і значнае, захапіў усіх, нікога не пакінуўшы абыякавым. Урачыстасці, мастацкія праекты і канферэнцыі, каля трох кіламетраў гандлёвых радоў для аматараў шопінгу са шматлікімі варыянтамі забавак. Арганізатары пастараліся ўлічыць усё.

Эстафета Дня беларускага пісьменства ўрачыста перададзена гораду Іванава Брэсцкай вобласці. Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Лілія Ананіч адзначыла, што сёлетні Дзень пісьменства ў Полацку насычаны мноствам разнастайных мера-прыемстваў. «Наступны Дзень пісьменства юбілейны, і гэта абавязвае таксама правесці свята на найвышэйшым узроўні», — падкрэсліла яна.

БелТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *