Самая лепшая ў свеце з прафесій.
Наталля Паўлоўская — настаўнік пачатковых класаў Дубраўскай СШ і ўжо больш як дзесяць год калега сваім былым настаўнікам, якія змаглі прывіць сваёй вучаніцы і любоў да прафесіі, і жаданне працаваць з дзецьмі, і павагу да роднай школы. Наталля Іванаўна з радасцю кожны дзень спяшаецца да сваіх вучняў, каб разам з імі зрабіць новы крок у свет ведаў. На ўроках дзецям заўсёды цікава, таму што настаўнік умее знайсці падыход да кожнага дзіцяці. Разам яны не толькі асвойваюць абавязковую праграму, але і паспяхова займаюцца навукова-даследчай дзейнасцю.
І на канікулах Наталля Іванаўна не адпачывае. Летам, напрыклад, у Дубраўцы працаваў лагер з дзённым знаходжаннем «Касмічныя прыгоды». Дзякуючы настаўніцы, якая распрацавала насычаную праграму адпачынку, школьнікі пабывалі і ў вайсковай часці, і ў ратавальнікаў, і на некалькіх экскурсіях. І Дзень Нептуна з размахам адзначылі. Так што ніколі не сумуюць вучні са сваёй настаўніцай, кожнай сустрэчы з якой заўсёды рады.
Очень уважаю труд учителей, жаль он оплачивается на низком уровне и многие учителя просто выживают практически…
Рейтинг комментария:00