Смалявічы сустракалі абласныя «Дажынкі»

колонаУ мінулую  суботу  Смалявічы сталі  адной вялікай святочнай пляцоўкай: там праходзіў  абласны фестываль-кірмаш  “Дажынкі-2017”. Лепшыя прадстаўнікі працоўных калектываў з усёй Мінскай вобласці  сабраліся на падвядзенне вынікаў сельскагаспадарчага года.

На  вуліцах горада  размясціліся гандлёвыя рады, пляцоўкі, на якіх выступалі самадзейныя артысты, дзяліліся сакрэтамі свайго майстэрства таленавітыя людзі Міншчыны. Былі арганізаваны конкурсы, бяспройгрышная латарэя, дэгустацыя прадукцыі вядучых прадпрыемстваў вобласці.

Свята хлебаробаў Міншчыны адкрыла  вулічнае шэсце «А ў нас сёння «Дажыначкі». Яго ўдзельнікамі сталі  кіраўнікі раёнаў, працаўнікі палёў і творчыя калектывы Мінскай вобласці  — усяго каля  тысячы чалавек.руководство

 Сярод ганаровых гасцей свята былі члены Савета старэйшын Мінскай вобласці, члены Савета Рэспублікі і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў свята звярнуўся старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта  Анатоль Ісачанка.  Ён адзначыў, што Мінская вобласць на працягу апошняга дзесяцігоддзя трывала ўтрымлівае рэпутацыю галоўнай жытніцы краіны. У гэтым годзе ў першапачаткова апрыходаванай вазе намалочана збожжавых і зернебабовых (без уліку кукурузы) 1,9 мільёна тон. Анатоль Міхайлавіч выказаў упэўненасць, што, як і ў ранейшыя гады, рубеж намалоту ў 2 мільёны тон  будзе пераадолены,  бо ў многіх раёнах працягваецца ўборка кукурузы на зерне. Сярэдняя ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых культур у гэтым годзе ў цэнтральным рэгіёне склала 37,6 ц / га. Па выніках абласнога спаборніцтва  на жніве першае месца  прысуджана Дзяржынскаму раёну, другое —  Барысаўскаму,  трэцяе — Маладзечанскаму. У ліку лідараў таксама Мінскі, Клецкі, Слуцкі раёны. Самую высокую ўраджайнасць атрымалі ў  Нясвіжскім раёне (65,1 ц / га).  Самая высокая ўраджайнасць збожжавых не толькі ў Мінскай вобласці, але і ва ўсёй краіне — у ААТ «Гастэлаўскае» (Мінскі раён) — 104,6 ц / га.

делегацияАдбылася  цырымонія ўзнагароджання пераможцаў абласнога спаборніцтва ў розных відах сельгасработ, а таксама сямейных дынастый, якія працуюць у сельскай гаспадарцы. Сярод лепшых працаўнікоў вобласці і пухавіччане. Ганаровай граматай Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ўзнагароджана галоўны аграном ААТ “Агра-Абярэг” Раіса Есімчык. Падзяку міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь атрымаў механізатар СУП “Дукора-Агра” Мікалай Крукоўскі. Яшчэ адзін механізатар гэтай гаспадаркі   Сяргей Абразоўскі быў узнагароджаны  юбілейным медалём «110 гадоў прафсаюзнаму  руху Беларусі».IMG_2000каравай1IMG_4727IMG_4730

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *