Прайшоў раённы фестываль-кірмаш “Дажынкі-2017”.

 

Хлеб для беларусаў —  вялікае багацце. Ён аб’ядноўвае цэлыя пакаленні на працягу многіх стагоддзяў. Так было і так будзе.

Дырэктар ААТ "Агра-Абярэг" Пётр Казак уручае каравай старшыні Пухавіцкага райвыканкама Сяргею Ленкаўцу.

Дырэктар ААТ «Агра-Абярэг» Пётр Казак уручае каравай старшыні Пухавіцкага райвыканкама Сяргею Ленкаўцу.

Жніўная напружаная пара з цяжкімі працоўнымі буднямі завяршыласяЗасекі гаспадарак  запоўніліся збожжам новага ўраджаю. Надышоў час  падзякаваць  хлебаробам і ўсім вяскоўцам за тое, што на нашых сталах будзе хлеб. Традыцыйна словы  падзякі  і  пашаны   ў  адрас  рупліўцаў хлебнай нівы гучаць  на  свяце “Дажынкі”. У мінулую суботу раённы фестываль-кірмаш   “Дажынкі-2017” сустракаў аграгарадок Пухавічы. 

Урачыстая частка “Дажынак” прайшла на сцэне. Яна пачалася з выступлення харэаграфічнага калектыву РЦК і фальклорнага ансамбля “Асалода” Блонскага СДК.  Затым галоўнымі героямі на сцэне былі перадавікі жніва. Ганаровае права ўручыць каравай старшыні райвыканкама Сяргею Ленкаўцу атрымаў дырэктар ААТ “Агра-Абярэг” Пётр Казак.

Дырэктар ААТ "Голацк" Дзмітрый Ленкавец, дырэктар ААТ "Зазерка" Андрэй Папельскі,старшыня райвыканкама Сяргей Ленкавец, дырэктар ААТ "Агра-Абярэг" Пётр Казак, дырэктар СУП "Дукора-Агра" Сяргей Дрозд.

Дырэктар ААТ «Голацк» Дзмітрый Ленкавец, дырэктар ААТ «Зазерка» Андрэй Папельскі,старшыня райвыканкама Сяргей Ленкавец, дырэктар ААТ «Агра-Абярэг» Пётр Казак, дырэктар СУП «Дукора-Агра» Сяргей Дрозд.

Сяргей Дзмітрыевіч павіншаваў усіх прысутных са святам хлебаробаў. Ён адзначыў, што праца аграрыяў не проста від дзейнасці, а  лад жыцця, які патрабуе вялікай самааддачы. Старшыня райвыканкама  падкрэсліў, што ўборачная кампанія прайшла на даволі высокім арганізацыйна-тэхналагічным узроўні. Уклад пухавіцкіх хлебаробаў у агульны каравай краіны — 104,3 тысячы тон збожжа. Больш за 11 тысяч тон збожжа намалочана ў ААТ “Голацк”. Больш за 10 тысяч тон — у ААТ “Зазерка”, “Агра-Абярэг”, СУП “Дукора-Агра”. Дукорскія хлебаробы атрымалі самую высокую ўраджайнасць — 50,2 цэнтнеры з гектара. Дырэктары гэтых сельгасарганізацый Дзмітрый Ленкавец, Андрэй Папельскі, Пётр Казак і Сяргей Дрозд  атрымалі ганаровыя граматы  райвыканкама.

Удзельнікамі жніва  ў раёне сталі 96 экіпажаў. З іх 29 намалацілі больш за тысячу тон збожжа, шэсць экіпажаў — больш за дзве  тысячы  тон. На працягу многіх гадоў лідарам у раёне з’яўляецца камбайнер СУП “Дукора-Агра” Мікалай Крукоўскі. Сёлета ён пераадолеў мяжу намалоту ў тры тысячы тон — намалаціў 3250 тон. На рахунку Віктара Гардзіенкі з ААТ “Голацк” 2770 тон,  Мікалая Тарасевіча з гэтай жа сельгасарганізацыі —  2702 тоны.  Далёка за двухтысячную мяжу намалоту перайшлі іх калегі Аляксандр Расолька з ААТ “Голацк”, Сяргей Абразоўскі  з СУП “Дукора-Агра”, Іон Панфіл і Віктар Варановіч з ААТ “Зазерка”.

Сяргей Ленкавец таксама па-дзякаваў вадзіцелям, машыністам зернесушыльных установак. Вадзіцель сельгасфіліяла “Дрычын” Яўген Давыдаў перавез 3769 тон  збожжа. Міхаіл Навіцкі і Аляксандр Холад з ААТ “Зазерка” перавезлі 2834  і  2791 тону адпаведна. Больш за  2,5 тысячы тон кожны перавезлі Яўген Кубры, Сяргей Стулянкоў і Ігар Тарасевіч з ААТ “Голацк”. 27 вадзіцеляў сталі тысячнікамі.

Вадзіцель ААТ "Агра-Абярэг" Сяргей Бялевіч, старшы камбайнер ААТ "Агра-Абярэг"  Уладзімір Асіпук, вадзіцель сельгасфіліяла "Дрычын" Яўген Давыдаў.

Вадзіцель ААТ «Агра-Абярэг» Сяргей Бялевіч, старшы камбайнер ААТ «Агра-Абярэг» Уладзімір Асіпук, вадзіцель сельгасфіліяла «Дрычын» Яўген Давыдаў.

Падчас жніва  працавалі 22 зернесушыльныя комплексы. Звяно пад кіраўніцтвам Аляксандра Хадыкі з ААТ “Голацк” дапрацавала 7637 тон збожжа, звяно Аляксандра Антончыка з ААТ “Агра-Абярэг”  — 7480 тон.

Асаблівая падзяка прагучала  кіраўніцтву і работнікам прамысловых прадпрыемставаў і арга-нізацый, гандлю, устаноў аховы здароўя, адукацыі, культуры і сілавых структур, якія аказалі практычную дапамогу ў  перыяд уборкі ўраджаю. Старшыня райвыканкама ўпэўнены, што ў раёна ёсць усе неабходныя рэсурсы, каб у наступным годзе палепшыць вынікі працы.

Начальнік Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Максім Шышканаў павіншаваў хлебаробаў Пухавіччыны ад імя Мінскага абласнога выканаўчага камітэта. Ён уручыў ганаровыя граматы Мінскага аблвыканкама дырэктару ААТ “Зазерка” Андрэю Папельскаму і галоўнаму аграному ААТ “Голацк” Анатолю Колтуну.  Падзякай Мінскага абласнога выканаўчага камітэта адзначаны трактарысты-машыністы Сяргей Шчэрба з ААТ “Зазерка”, Мікалай Ляпешка з ААТ “Агра-Абярэг” і Аляксандр Панікарчык з сельгасфіліяла “Дрычын”.

Начальнік Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Максім Шышканаў віншуе трактарыста-машыніста сельгасфіліяла "Дрычын" Аляксандра Панікарчыка.

Начальнік Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Максім Шышканаў віншуе трактарыста-машыніста сельгасфіліяла «Дрычын» Аляксандра Панікарчыка.

Ганаровыя граматы Пухавіцкага райвыканкама Сяргей Ленкавец уручыў першаму намесніку старшыні райвыканкама, начальніку ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання  Васілю Тупеку і дырэктару УП “Жылцепласэрвіс” КГ Іосіфу Кучко. Таксама ганаровыя граматы атрымалі пераможцы раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх вынікаў на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур і на вясенне-палявых работах.

Прыемную цырымонію ўзнагароджання працягвалі госці свята. Старшыня Рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Канстанцін Лебедзеў уручыў падзякі вадзіцелю ААТ “Зазерка” Міхаілу Навіцкаму,  старшаму  камбайнеру СУП “Дукора-Агра” Віктару Мялаву, старшаму камбайнеру ААТ “Агра-Абярэг” Мікалаю Паўлоўскаму. Падзякі ад Мінскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК Канстанцін Лебедзеў уручыў старшаму камбайнеру ААТ “Племянны завод “Індустрыя” Сяргею Ляшчынскаму, вадзіцелю ААТ “Ражджэственскае-Агра” Сяргею Лаўрыненку, старшаму камбайнеру ААТ “Аграсімвал” Віктару Буткевічу.

Герояў жніва  Пухавіччыны павіншаваў таксама старшыня Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Віктар Маліноўскі. Граматы  атрымалі старшы камбайнер сельгасфіліяла “Дрычын” Анатоль Сянько, намеснік дырэктара па раслінаводстве РСДУП ЭБ “Зазер’е” Аляксей Майсеенка, вадзіцель ААТ “Вецярэвічы” Віктар Салычыц.

Дырэктар ААТ "Ражджэственскае-Агра" Сяргей Бяляўскі і дырэктар ААТ "Шацк" Пётр Макаравец.

Дырэктар ААТ «Ражджэственскае-Агра» Сяргей Бяляўскі і дырэктар ААТ «Шацк» Пётр Макаравец.

У рамках раённага фестывалю-кірмашу “Дажынкі-2017” адбыўся конкурс караваяў сярод сельскагаспадарчых арганізацый раёна “Жыві, яго вялікасць Хлеб!”. Пераможцамі сталі адкрытыя акцыянерныя таварыствы “Шацк” і “Ражджэственскае-Агра”. Дырэктары гаспадарак Пётр Макаравец і Сяргей Бяляўскі атрымалі ў падарунак для гаспадарак мікрахвалёвыя печы.

На канцэртнай пляцоўцы “Дажынкі” пухаўчане святкавалі разам з  Беларускім дзяржаўным ансамблем народнай музыкі “Свята”, які падараваў усім адпаведны настрой.

Тое, што Пухавіччына  адзначае свята хлебаробаў, было відаць не толькі на тэрыторыі аграгарадка. Крэатыўныя і незвычайныя  саламяныя скульптуры  ўздоўж трасы Мінск-Гомель красамоўна ўказвалі, што наш раён жыве ў чаканні свята і запрашае гасцей.

Тэрыторыя каля Пухавіцкай сярэдняй школы, якая стала асноўнай пляцоўкай фестывалю, нагадвала  сапраўдны кірмаш. Працавалі гандлёвыя рады, дзіцячыя гульнявыя зоны, праводзіліся шматлікія конкурсы і латарэі. Выставы падрыхтавалі мясцовыя майстры і рамеснікі з Бабруйска.

Сваю прадукцыю прадставілі прадпрыемствы і арганізацыі раёна. Папулярнасцю карысталіся палаткі ГП ТАА “Пухавічыгандаль”, Пухавіцкага райспажыўтаварыства, СТАА “Пухавічымясапрадукт”, ААТ “Машхарчпрад”. Мадэлі адзення, пасцельную бялізну і іншыя тавары можна было набыць у палатцы раённага камбіната бытавога абслугоўвання. Стэнды са сваёй прадукцыяй падрыхтавалі ААТ “Пухавіцкі камбінат хлебапрадуктаў”,  ЗАТ “Август-Бел”,  ЗАТ “ГДХемікс”, прыватнае прадпрыемства  “ГрандВудСтрой” і іншыя. Выстава-кірмаш дала магчымасць пухаўчанам падрабязней пазнаёміцца з прамысловасцю раёна.

Фестывальныя пляцоўкі былі арганізаваны на любы густ.  У рамках пляцоўкі “Пухавіччына літаратурная”  работнікі раённай  бібліятэкі падрыхтавалі выставу “500 гадоў беларускага кнігадрукавання”. Дарослыя маглі пазнаёміцца з экспазіцыяй, а дзецям у гэты час бібліятэкары прапаноўвалі  займальныя гульні.

Спыняліся ўдзельнікі свята  каля пляцоўкі “Пухавіччына духоўная”. Яе падрыхтаваў праваслаўны прыход Святога благавернага князя Аляксандра Неўскага. Госці маглі ўбачыць богаслужэбнае Евангелле, якое было выдадзена пры імператары Аляксандры II у 1879 годзе. Была прадстаўлена Мар’інагорская ікона Божай Маці — заступніцы нашага краю.  Свята “Дажынак” супала з праваслаўным святам  — Пакровам Прасвятой Багародзіцы.  Усе вернікі маглі пакланіцца  іконе Божай Маці.

Званар Вераніка Кунакіна.

Званар Вераніка Кунакіна.

Наваколле абудзіў калакольны звон у выкананні  выпускніцы школы званароў Веранікі Кунакінай.

Пухавіччына багатая на таленты. Майстэрства і навыкі землякоў у розных сферах можна было пабачыць на іншых тэматычных пляцоўках. Шмат гледачоў сабралі паказальныя выступленні Пухавіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, аркестра  в/ч  89417,  дзіцячай юнацкай спартыўнай школы прафсаюзаў коннага спорту імя Я.І. Дзяменцьева.

Асаблівы каларыт  святу надалі сялянскія падворкі. Іх падрыхтавалі гаспадаркі раёна сумесна з сельвыканкамамі, Дамамі культуры. Вырабы з восеньскіх дароў, збожжа, садавіна і гародніна новага ўраджаю, сялянскія прысмакі — усё гэта радавала і па-добраму здзіўляла.

Кожны падворак — візітная картка гаспадаркі і пэўнай мясцовасці. Першым  гасцей па-гаспадарску сустракаў Пухавіцкі падворак. Багаты стол, выставы, вырабы з дароў прыроды, на якіх хацелася спыніць позірк і разгля-дзець фантазію і ідэю майстроў. Свае намаганні ў стварэнні па-дворка аб’ядналі ААТ “Племянны завод “Індустрыя”, Блонскі і Пухавіцкі сельвыканкамы і іншыя арганізацыі, якія размяшчаюцца на тэрыторыі аграгарадкоў. Напрыклад, кошык з гароднінай новага ўраджаю папоўніўся дзякуючы намаганням калектыву Блонскай сярэдняй школы, якая мае свой уласны школьны агарод.

На падворак запрашае загадчыца Ананіцкага сельскага клуба Людміла Вароніна.

На падворак запрашае загадчыца Ананіцкага сельскага клуба Людміла Вароніна.

Кожны падворак адрозніваўся сваёй унікальнасцю і непаўторнасцю, агульнай была толькі гасціннасць гаспадароў. Яны запрашалі гасцей пачаставацца рознымі прысмакамі. Вочы, шчыра прызнаюся, разбягаліся. Узбекскі плоў, розныя віды шашлыка, шурпа, мяса бабра, вараныя грыбы, каўбасы, сала, пірагі… Можна было зрабіць сапраўдны гастранамічны экскурс па “Голацкім падворку”.

На кірмашы сустрэліся суседзі, сябры і добрыя знаёмыя. На “Дажынкі” прыйшлі не толькі жыхары аграгарадка Пухавічы,  але  і суседняй Блоні, Мар’інай Горкі. Тут былі жыхары з розных куткоў раёна.

Пра “Дажынкі” ў Пухавічах  даведаюцца ў Санкт-Пецярбургу і Мурманску. Пра наша свята сябрам і знаёмым раскажуць жыхары гэтых гарадоў  Алена Іванова і Ала Ажойчык, якія прыехалі ў госці да сястры і выпадкова завіталі на фестываль.

—  Падобных святаў у нас няма. Такое адчуванне, што мы знахо-дзімся дома, бо на ўсіх падворках нас запрашаюць у госці і частуюць, — у адзін голас дзеляцца ўражаннямі госці з Расіі. —  Беларусы ўсё робяць з адкрытай шчырай душой. Здзівіла прыгажосць падворкаў і смак розных страў. На памяць мы зрабілі шмат фотаздымкаў. Абавязкова раскажам і пакажам сябрам, як беларусы ладзяць святы.

 Кацярына  ВЕРНІКОЎСКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *