У працаўнікоў участка па добраўпарадкаванні заўсёды ёсьць работа.
Сказаць, якая пара года для працаўнікоў участка па добраўпарадкаванні больш лёгкая, на самой справе не так проста. Вясна і лета — час пасадак-праполак-пакосаў, восень і зіма — час уборкі вуліц ад апалага лісця і снегу. Заўсёды гэта праца нялёгкая фізічна, прыкметная і далёка не заўсёды ўдзячная, таму што пакідаць смецце ўмеюць абсалютна ўсе, а вось прыбіраць — нямногія. Большасць лічыць, што ўборку павінны рабіць другія.
На жаль, самі рабочыя па комплекснай уборцы тэрыторый да такога стану спраў ставяцца ўжо як да дадзенага.
Але варта ўспомніць, што кастрычнік — час для правядзення месячніка па добраўпарадкаванні тэрыторый і навядзенні парадку на зямлі. Гэта традыцыйныя мерапрыемствы, удзел у якіх — і дапамога камунальнікам, і магчымасць унесці свой уклад ў справу навядзення парадку ў месцы, дзе жывём.
Падчас сваёй паездкі ў пасёлак Свіслач я і сустрэла камунальнікаў участка Дружны-Свіслач УП “Жылцепласэрвіс” КГ за звыклымі восеньскімі клопатамі: жанчыны прыбіралі клумбы, мужчыны, якія чакалі каля шматпавярховак прыезду машыны, прыбіралі апалае лісце.
Алена ІВАНОВА.