У Зазерскай школе прайшоў кірмаш па-новаму…

IMG_0277 (копия)

 

Няма межаў чалавечай фантазіі… Гэта пацвердзілі педагогі Зазерскай сярэдняй школы, выбраўшы новую форму правядзення школьнага кірмашу “Свет непатрэбных рэчаў».

Галоўная мэта кірмашу — каб кожная непатрэбная рэч стала патрэбнай і знайшла свайго гаспадара.

Загадзя прыдумалі новыя ўмоўныя грошы  — “кірмашыкі”. Прынёс рэч — атрымаў кірмашык. Чаго толькі не неслі дзеці! Тут і цацкі, і канцылярскія прылады, і кнігі, і дыскі, і адзенне, і шмат чаго яшчэ.IMG_0279 (копия)

Кірмаш адбыўся ў парку аграгарадка Зазер’е. Удзел у ім прынялі не толькі вучні і педагогі школы, але і жыхары вёскі.

Акрамя кірмашу, у парку разгарнулі сваю дзейнасць дзіцячыя пляцоўкі. Так, на пляцоўцы “Спартыўная” можна было па-ўдзельнічаць у арм-рэслінгу, паскакаць на скакалцы, паспаборнічаць у падняцці гір і бегу ў мяхах.

Хочаце сябе ўпрыгожыць цудоўным малюнкам — да вашай паслугі аквагрым ад майстра-мастака.

Зацятых іграманаў чакала бяспройгрышная латарэя. Каго вабіць верхавая язда, той мог пакатацца на конях пад наглядам вопытнага трэнера.

IMG_0293 (копия) 2

 

А вось аматараў смачна паесці чакалі вырабы з цеста і шашлыкі.

Заключным этапам кірмашу стала дыскатэка “Колар-фэст”.

Атрымалася сапраўднае свята, дзе кожны знайшоў сабе занятак па душы. Задавальненне атрымалі і дарослыя, і дзеці.

Час быў укладзены ў мерапрыемства нездарма. Усе зразумелі, наколькі можам працаваць у камандзе, як у кожнага развіты арганізатарскія здольнасці.

Добры настрой дзяцей і дарослых упэўнівае: “Разам мы зможам усё!”

Хочацца выказаць шчырыя словы падзякі людзям, без якіх не атрымаўся б такі цудоўны школьны кірмаш.

Аксана  СІНЯЎСКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *