Фестывальнае жыццё Міншчыны насычана рознымі падзеямі.

На сцэне - тэатр "Залаты ключык".

На сцэне — тэатр «Залаты ключык».

 З года ў год праводзіцца нямала мерапрыемстваў, дзе творчыя калектывы, народныя майстры маюць магчымасць  прадставіць свае дасягненні.

У Дзяржынску ў красавіку ў чацвёрты раз адбыўся абласны конкурс эстраднай песні “Вясеннія рытмы”  —  адзін з самых яркіх музычных праектаў Міншчыны, які накіраваны на папулярызацыю эстраднага мастацтва, выхаванне мастацкага густу і далучэнне маладога пакалення да лепшых узораў сучаснай эстрады. У конкурсе прынялі ўдзел пераможцы раённых конкурсаў эстраднай песні — выканаўцы ва ўзросце ад 7 да 30 гадоў па пяці ўзроставых катэгорыях. Дыплом II-й ступені  атрымала наша зямлячка Ганна Драчан.

У Любанскім раёне ў маі праходзіў абласны фестываль дзіцячай тэатральнай творчасці “Чароўны куфэрак”, які аб’яднаў дзіцячыя і маладзёжныя тэатры Міншчыны, гасцявыя калектывы з Мінска, Гродна, Харкава — усяго 16 калектываў. Лаўрэатам І-й ступені сталі ўдзельнікі фестывалю з Мар’інай Горкі — узорны музычны тэатр “Залаты ключык” мар’інагорскай сярэдняй школы №2,  які  зрабіў  маляўнічую і яскравую   пастаноўку  па  творы  Шарафа Рашыдава “Наргіс”.

У Барысаве ў маі прайшоў абласны фестываль фальклорнага мастацтва “Фальклорная талака”, які аб’яднаў 28 калектываў (каля 400 удзельнікаў) з розных куточкаў Міншчыны. Тэму фестывалю задалі вясновыя святы і абрады народнага календара.  Са сцэнічных пляцовак гучалі загукальныя, юр’еўскія, вялікодныя, траецкія напевы.

VI  абласны фестываль гульні  і гумару  “Капыльскія   пацехі”  ў чэрвені сабраў таленавітых, натхнёных  людзей,  якія  не  згубілі пачуццё  гумару  і  ўмеюць  не  толькі  добра працаваць, але і ад  душы  весяліцца.  На капыльскую зямлю   ўдзельнікі   вясёлага  свята   з’ехаліся  з   15  рэгіёнаў   Міншчыны.

VII абласное свята-конкурс па ткацтве “Матчыны кросны” праходзіла ў жніўні ў Старых Дарогах.  Чакалі яго тры гады.  Сёлета  яно адбылося ўжо ў сёмы раз і сабрала больш за сто майстроў-удзельнікаў, а таксама іх вучняў — годных нашчадкаў ткацкай спадчыны. Галоўная мэта мерапрыемства — захаванне і адраджэнне традыцый народнага ткацтва. На свяце-конкурсе  была прадстаўлена разнастайная палітра традыцыйных і сучасных вырабаў, якія дэманструюць стан мастацкага ткацтва на Міншчыне.

Абласное свята традыцыйных народных мастацкіх рамёстваў “Слуцкія   паясы”  адбылося   22–23 верасня.  У ім прымалі ўдзел каля 400 майстроў-умельцаў з розных куточкаў Беларусі, якія працуюць у  20 накірунках  народнай творчасці.  У межах  гэтага мерапрыемства праводзілася свята-конкурс “Беларуская лялька”, на якім Алена Атрошкіна з Дружнага  атрымала  дыплом  ІІ-й ступені.

Фестывальны каляндар Міншчыны на гэтым не заканчваецца. Наперадзе яшчэ цэлы шэраг цікавых мерапрыемстваў абласнога ўзроўню.

Падрыхтавала Наталля Пархомчык.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *