Добры крок наперад малочнатаварнага комплексу “Новае Сяло”.

Аператары машыннага даення Надзея Шрэйдар, Алена Забаўская, памочнік начальніка МТК "Новае сяло" Алена Няборская і начальнік комплексу Максім Пашнін.

Аператары машыннага даення Надзея Шрэйдар, Алена Забаўская, памочнік начальніка МТК «Новае сяло» Алена Няборская і начальнік комплексу Максім Пашнін.

На малочнатаварны комплекс “Новае Сяло” сельгасфіліяла “Дрычын” мы завіталі ў чацвер. Ранішняя дойка была завершана, аднак усе работнікі былі на сваіх працоўных месцах. Калектыў займаўся ўборкай памяшканняў і тэрыторыі — звычайнымі гаспадарчымі справамі ў санітарны дзень.

Чысціню і парадак на комплексе стараюцца падтрымліваць пастаянна. Менавіта так — прывабна і акуратна — павінна выглядаць лепшая ферма ў гаспадарцы. МТК “Новае Сяло” мае добрыя паказчыкі па надоях, якасці і таварнасці малака.

У дойным статку налічваецца 636 кароў. Валавы надой за дзень тут складае 9566 кілаграмаў малака, гэта плюс 2716 кілаграмаў да мінулага года. Сярэдні надой на карову — 15 кілаграмаў малака. Гэта плюс да мінулага года — 3,8 кілаграма. Усё малако здаюць дзяржаве вышэйшым гатункам “экстра”.  

— Такі скачок наперад змаглі зрабіць дзякуючы агульным намаганням усяго калектыву і запасу кармоў, — гаворыць начальнік комплексу Максім Пашнін. — Кармамі мы забяспечаны поўнасцю. З  мінулага года засталася поўная сіласная яма, ёсць дзве ямы з сенажом. Сёлета нашы земляробы таксама пастараліся, таму зімаваць дакладна будзем з кармамі. 

Цялятніца Зінаіда Глазава.

Цялятніца Зінаіда Глазава.

Да халадоў на комплексе гатовыя. Пабялілі ўсе памяшканні, адрамантавалі дах.  На старой ферме адрамантавалі кацёл, які быў ня-спраўным некалькі гадоў. Што-дзень  паступова закрываюць вокны і наводзяць парадак.

Пакуль дазваляе надвор’е, дойны статак пасля ранішняй дойкі выво-дзяць на выгул.  Мацыён для жывёл  мае вялікае значэнне. Нядаўна ўсім каровам зрабілі абрэзванне капытоў, таму такія прагулкі для іх цяпер больш прыемныя.

Начуюць рагулі ў хлявах, летне-пашавы перыяд з кругласутачным выпасам завершаны. Хутка ў памяшканні на зіму перамесцяцца домікі, у якіх утрымліваюцца маленькія цяляты. Іх  даглядае Зінаіда Глазава. Зараз у яе групе 120 цялят. Сярэднясутачная прывага ў вазе складае 600 грамаў.

— Я ўсё жыццё працую ў калгасе. Калісьці была даяркай, пасля перайшла да цялят. Спачатку да-глядала большых,  паўтара года працую з самымі маленькімі цялятамі, — расказвае Зінаіда Глазава. —  З імі, безумоўна, складаней:  яны ж як дзеці. Тройчы на дзень трэба кожнага папаіць малачком. А вось тут у мяне двайняты. Яны жывуць у адным доміку: усё, як у людзей. Сёння  ноччу нарадзіліся шэсць цялят, на працягу дня чакаем яшчэ прыбаўлення.

Большых цялят даглядае сын Зінаіды Глазавай, Уладзімір.  Сярэднясутачная прывага ў вазе ў яго групе складае 781 грам.

Кацярына ДАБРЫЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *