Гаспадаркі раёна рыхтуюць глебу пад ураджай будучага года.

З  завяршэннем гарачай уборачнай  пары на першае месца сярод неадкладных работ у земляробаў выйшла падрыхтоўка глебы пад ураджай будучага года. Узняцце  зябліва  вядуць усе гаспадаркі раёна. Паспяхова з гэтай задачай спраўляюцца ў ААТ “Вецярэвічы”.  План  восеньскага ворыва  ў  гэтай  сельгасарганізацыі  адзін  з  самых  вялікіх у раёне — 1931 гектар. На  раніцу  аўторка заарана  899 гектараў.

Сяргей Кроцік.

Сяргей Кроцік.

Узняццем зябліва на вецярэвіцкіх  палях  займаюцца  вопытныя  земляробы   Аляксандр  Бахур, Сяргей Кроцік і Аркадзь Врублеўскі.  Аркадзь Міхайлавіч штогод задзейнічаны на ворыве і сёлета ўвайшоў у лік пераможцаў раённага спаборніцтва на  вясенне-палявых работах. Працуе перадавік на няпростых тарфяных землях. Норма выпрацоўкі для яго агрэгата  складае 13 гектараў. Ён жа штодзень дыскуе больш за 20 гектараў.

Звыш нормы працуюць  таксама Аляксандр Бахур і Сяргей Кроцік. Да іх трактароў прычэплены плугі, якімі вядуць ворыва на мінеральных землях. Норма выпрацоўкі  —  17  гектараў,  аднак  механізатары  штодзень стабільна ўзорваюць да 25 гектараў.

Аляксандр Бахур.

Аляксандр Бахур.

— На ўзняцці зябліва  задзейнічаны адны з лепшых нашых механізатараў. Яны зацікаўлены і ў працы,  і  ў  заробку, да работы ставяцца  адказна,  стараюцца, — расказвае   галоўны   аграном   Паліна Заяц. — Таксама зараз уносім   калійныя  ўдабрэнні. Тэмпы  восеньскага  ворыва   крыху  стрымліваюць  паломкі  тэхнікі,  але,  нягледзячы на гэта, мы  плануем  своечасова справіцца  з  планам.

Усе земляробы ведаюць, што своечасовае правядзенне восеньскага ворыва — гарантыя добрага  ўраджаю. Узняцце  зябліва паскарае падрыхтоўку да веснавой сяўбы і гарантуе хуткае ўключэнне ў пасяўную  кампанію. Таксама  гэты  тэхналагічны   прыём прадухіляе рост пустазелля.

Разам з ААТ “Вецярэвічы” лідзіруючыя пазіцыі ў раёне на ўзняцці зябліва займаюць адкрытыя акцыянерныя таварыствы “Агра-Абярэг”, “Племянны завод “Індустрыя”, “Зазерка”, “Голацк” і  СУП “Дукора-Агра”.

Кацярына    ДАБРЫЦКАЯ.

Гаспадаркі раёна рыхтуюць глебу пад ураджай будучага года.: 3 комментария

  • 26.10.2017 в 17:43
    Permalink

    Зноў «удабрэнні»!!! Няма такога слова ў беларускай мове! Ёсць слова «угнаенні»!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ
    • 27.10.2017 в 08:03
      Permalink

      Здравствуйте.
      Удобрение
      перевод на белорусский язык:

      средний род
      1) (действие) удабрэнне, -ння средний род
      (навозное — ещё) угнаенне, -ння средний род
      (неоконченное действие) угнойванне, -ння средний род
      2) (вещество) удабрэнне, -ння средний род
      (навозное — ещё) угнаенне, -ння средний род, гной, родительный падеж гною мужской род
      минеральные удобрения — мінеральныя ўдабрэнні.
      Русско-белорусский словарь под ред. Кондрата Крапивы. Мн., 1982г., стр.517.

      Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

      Ответ
      • 27.10.2017 в 17:27
        Permalink

        Спасибо за разъяснение. Прошу прощения. Должен сказать, что за 30 лет работы с документацией на русском и белорусском языках впервые столкнулся с этим нюансом.

        Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

        Ответ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *