Гаспадаркі раёна рыхтуюць глебу пад ураджай будучага года.
З завяршэннем гарачай уборачнай пары на першае месца сярод неадкладных работ у земляробаў выйшла падрыхтоўка глебы пад ураджай будучага года. Узняцце зябліва вядуць усе гаспадаркі раёна. Паспяхова з гэтай задачай спраўляюцца ў ААТ “Вецярэвічы”. План восеньскага ворыва ў гэтай сельгасарганізацыі адзін з самых вялікіх у раёне — 1931 гектар. На раніцу аўторка заарана 899 гектараў.
Узняццем зябліва на вецярэвіцкіх палях займаюцца вопытныя земляробы Аляксандр Бахур, Сяргей Кроцік і Аркадзь Врублеўскі. Аркадзь Міхайлавіч штогод задзейнічаны на ворыве і сёлета ўвайшоў у лік пераможцаў раённага спаборніцтва на вясенне-палявых работах. Працуе перадавік на няпростых тарфяных землях. Норма выпрацоўкі для яго агрэгата складае 13 гектараў. Ён жа штодзень дыскуе больш за 20 гектараў.
Звыш нормы працуюць таксама Аляксандр Бахур і Сяргей Кроцік. Да іх трактароў прычэплены плугі, якімі вядуць ворыва на мінеральных землях. Норма выпрацоўкі — 17 гектараў, аднак механізатары штодзень стабільна ўзорваюць да 25 гектараў.
— На ўзняцці зябліва задзейнічаны адны з лепшых нашых механізатараў. Яны зацікаўлены і ў працы, і ў заробку, да работы ставяцца адказна, стараюцца, — расказвае галоўны аграном Паліна Заяц. — Таксама зараз уносім калійныя ўдабрэнні. Тэмпы восеньскага ворыва крыху стрымліваюць паломкі тэхнікі, але, нягледзячы на гэта, мы плануем своечасова справіцца з планам.
Усе земляробы ведаюць, што своечасовае правядзенне восеньскага ворыва — гарантыя добрага ўраджаю. Узняцце зябліва паскарае падрыхтоўку да веснавой сяўбы і гарантуе хуткае ўключэнне ў пасяўную кампанію. Таксама гэты тэхналагічны прыём прадухіляе рост пустазелля.
Разам з ААТ “Вецярэвічы” лідзіруючыя пазіцыі ў раёне на ўзняцці зябліва займаюць адкрытыя акцыянерныя таварыствы “Агра-Абярэг”, “Племянны завод “Індустрыя”, “Зазерка”, “Голацк” і СУП “Дукора-Агра”.
Кацярына ДАБРЫЦКАЯ.
Зноў «удабрэнні»!!! Няма такога слова ў беларускай мове! Ёсць слова «угнаенні»!
Рейтинг комментария:00
Здравствуйте.
Удобрение
перевод на белорусский язык:
средний род
1) (действие) удабрэнне, -ння средний род
(навозное — ещё) угнаенне, -ння средний род
(неоконченное действие) угнойванне, -ння средний род
2) (вещество) удабрэнне, -ння средний род
(навозное — ещё) угнаенне, -ння средний род, гной, родительный падеж гною мужской род
минеральные удобрения — мінеральныя ўдабрэнні.
Русско-белорусский словарь под ред. Кондрата Крапивы. Мн., 1982г., стр.517.
Рейтинг комментария:00
Спасибо за разъяснение. Прошу прощения. Должен сказать, что за 30 лет работы с документацией на русском и белорусском языках впервые столкнулся с этим нюансом.
Рейтинг комментария:00