Падрыхтавна выстава “Зямлі маёй мінулы лёс. Кастрычнік 1917”.

IMG_5329 (копия)Мінула 100 гадоў, аднак кнігі, прысвечаныя падзеям Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны, чытачы не абмінаюць сваёй увагай. Сярод іх нямала па-сапраўднаму вялікіх твораў, якія расказваюць не  столькі пра палітычныя падзеі,  колькі пра  лёсы людзей, якія жылі ў эпоху вялікіх перамен.

Для чытачоў, якія яшчэ не знаёмы з гэтым  летапісам рэвалюцыі, работнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі  падрыхтавалі выставу “Зямлі маёй мінулы лёс. Кастрычнік 1917”.  Прадстаўленыя на выставе кнігі расказваюць аб перадумовах грандыёзнага сацыяльнага выбуху, ходзе рэвалюцыйных падзей.  На выставе прадстаўлены творы сведкаў тых падзей.  Сярод іх і трылогія Аляксея Талстога “Блуканне па пакутах”, якая ўжо некалькі разоў была экранізавана. Тут таксама можна пабачыць і  іншыя  знакамітыя  кнігі:   Анатоля  Іванова “Вечны кліч”, Міхаіла Шолахава “Узнятая  цаліна” і “Ціхі Дон”. Дапамогуць  у вывучэнні  гэтага  гістарычнага  перыяду і кнігі з серыі  “Жыццё  знакамітых людзей”, прысвечаныя жыццю і дзейнасці асоб, якія пакінулі значны  след  у  рэвалюцыйных  падзеях.

Выстава зацікавіла і прадстаўнікоў старэйшага пакалення, і моладзь. Пазнаёміцца з ёю прышлі і вучні сярэдняй  школы №2  горада Мар’іна Горка  Яўген  Гнедаў,  Ілля  Голікаў, Таццяна Шашок  (на здымку).

Наталля  ПАРХОМЧЫК.

Фота  Андрэя  МАЗАНІКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *