Навучэнцы школы мастацтваў сталі лаўрэатамі конкурсу «Крыштальны васілёк».

IMAG5204З узнагародамі вярнуліся з Міжнароднага конкурсу  мастацтваў «Крыштальны васілёк», які адбыўся ў Мінску, навучэнцы Мар’інагорскай дзіцячай школы мастацтваў. У намінацыі «Інструментальнае выканальніцтва. Сола. Фартэпіяна» Аляксандр Антановіч  стаў лаўрэатам  III-й ступені, Марыя Матусевіч,  Лізавета Лагунчык,  Марыя  Мотуз атрымалі дыпломы II-й ступені. Да конкурсу гэтыя юныя музыканты рыхтаваліся пад кіраўніцтвам педагогаў Валянціны Шэцко і Наталлі Захарчук. Парадавала  свайго педагога Анастасію Рудзянкову  і Лізавета Алексіенка, якая стала лаўрэатам II-й ступені ў намінацыі «Інструментальнае выканальніцтва. Сола. Цымбалы». Такую ж узнагароду атрымалі Марыя Матусевіч і  Меланія Мурзіч у намінацыі «Інструментальнае выканальніцтва. Дуэт. Фартэпіяна». Яны таксама вучаніцы Валянціны Шэцко і Наталлі Захарчук.

Наталля  ВАСІЛЬЕВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *