Ала Раманоўская працуе аператарам па вырошчванні маладняку.

IMG_0690 (копия)111Аператар    па   вырошчванні   маладняку  малочнатаварнай фермы  “750  галоў”  СУП  “Дукора-Агра” Ала Раманоўская  (на здымку) з тых людзей, якія не ўмеюць быць абыякавымі і ў адносінах  да людзей, і ў адносінах да працы.  Ала Уладзіміраўна даглядае самых маленькіх цялятак. Цяпер у яе групе іх 74.

— Яны ж як дзеці. Хіба можна быць раўнадушным да такой жывёлы? — разважае   Ала    Раманоўская. — Я  люблю  сваю работу,  нягледзячы на тое, што вельмі стамляюся, як пры любой фізічнай працы. Дома, у выхадныя дні, не магу не думаць пра работу: вельмі перажываю за сваіх цялят.

Да кожнай жывёлы — асабісты падыход і  своечасовае  кармленне. Разам   гэтыя складаныя  даюць  выдатныя вынікі: сярэднясутачная прывага ў вазе складае 752 грамы.

Кожнае цялятка жыве ў сваім асабістым доміку. Усюды — чысціня і парадак.  За  гэтым  жанчына  сочыць не менш уважліва, чым за цялятамі.

Ала Уладзіміраўна, здаецца, ведае асабіста кожнага з іх, можа расказаць пра звычкі і характар. Яна на ферме з 18 гадоў. Працавала спачатку  аператарам машыннага даення. Даглядаць  цялят таксама  прыходзілася, таму цяжкасцей на новым месцы не было.

На ферме разам з Алай Уладзіміраўнай   працуе  сястра Ірына Ялоўская. Яна  таксама  даглядае самых малых цялят.

Кацярына ДАБРЫЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *