Усіх аб’яднала свята.
З чароўнай старой казкай прыйшоў Новы год да ўсіх, хто напярэдадні свята пабываў на галоўным раённым навагоднім прадстаўленні. У Палац культуры запрасілі дзяцей з мнагадзетных сем’яў, сем’яў, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, а таксама школьнікаў, якія паказваюць выдатныя поспехі ў вучобе.
360 дзяцей з усіх населеных пунктаў нашага раёна вітаў старшыня раённага выканаўчага камітэта Сяргей Ленкавец. Ён шчыра павіншаваў усіх з надыходзячым Новым годам і Калядамі і пажадаў у новым годзе новых станоўчых эмоцый, новых перамог, моцнага здароўя і здзяйснення жаданняў, якія па традыцыі мы ўсе загадваем пад Новы год.
А тое, што нашы жаданні могуць ажыццяўляцца, калі мы будзем прыкладаць для таго свае сілы, працу, даказала і навагодняя казка, якую паказалі дзецям работнікі раённага цэнтра культуры.
І хаця навагодні сюжэт быў традыцыйны, з барацьбой цёмных і добрых сіл, нам прадставілі сучасную версію супрацьстаяння вядзьмаркі і юнай прынцэсы, якая хацела, каб для ўсіх наступіў Новы год. Было шмат музыкі, танцаў, былі цудоўныя навагоднія дэкарацыі і касцюмы. Быў сапраўдны навагодні цуд, які завяршыўся ўручэннем падарункаў ад Дзеда Мароза і, канечне, ад раённага выканаўчага камітэта.
Парадавала гэта цудоўная казка і дзетак з апякунскіх сем’яў.
Алена ІВАНОВА.