У касцёле Святога Антонія святкавалі нараджэнне Хрыстова.

1567111Вечарам 25 снежня касцёл Святога Антонія, што ў Марінай Горцы, быў напоўнены хваляваннем. І не толькі таму, што святкаваліся доўгачаканыя народзіны Таго, Хто ашчаслівіў і збавіў гэты свет. А яшчэ і таму, што традыцыйна гэтым снежаньскім вечарам уздельнікі парафіяльнага вакальнахарэаграфічнага гуртаПапарацькветкаўзносяць хвалу Богу сваімі талентамі, дзякуючы за ўсе атрыманыя ад Збаўцы дары.

Гэтым разам артысты прапанавалі гледачам інтэрпрэтацыю казкі “Беласнежка і сем гномаў”. Цудоўны і ўзнёслы спеў, чароўныя гукі скрыпкі, вясёлыя танцы і непасрэднасць выступаючых захапілі парафіянаў. Касцёл падхапіў калядку і спяваў разам з артыстамі! Малодшыя падскоквалі на месцы разам з героямі казкі, а старэйшыя — з задавальненнем пляскалі ў далоні і ўсміхаліся, замілаваныя гульнёй  удзельнікаў гурта.

Напрыканцы паказу да дзяцей завітаў святы Мікалай. Безумоўна, усе дзеці даўно чакалі сустрэчы з ім і былі паслухмянымі  на працягу года. Акрамя гэтага, дзеці актыўна  ўдзельнічалі ў  Раратах, рыхтавалі свае сэрцы  да  свята  Божага Нараджэння і выконвалі своеасаблівае заданне: кожны павінен быў прынесці на гэтую сустрэчу складзены макет касцёла. Святы Мікалай  быў  уражаны  колькасцю, акуратнасцю і прыгажосцю выкананых работ. Парадавалі яго і правільныя адказы на пытанні. Дзіцячая радасць была бясконцай, калі яны атрымалі  падарункі ад святога Мікалая!

І ў дзень Божага нараджэння разам со Святой Сям’ёй дзеці жадалі ўсім парафіянам супакою, радасці, надзеі і любові. “Няхай ваша надзея будзе зелянейшай за святочную ялінку, а дабрыня аплаткі напаўняе кожны ваш дзень і кожнае ваша слова,” — жадалі малыя ўсім сабраўшымся.

Сняжана  БУЦУК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *