Калектыў сельгасфіліяла “Чырвоны май” год завяршыў з “плюсам”.

Калектыў сельгасфіліялаЧырвоны майААТМінскі завод пеністых вінаўімкнецца штогод паляпшаць свае вытворчыя паказчыкі. У 2017 годзе ў галіне жывёлагадоўлі з гэтай задачай справіліся. Валавая вытворчасць малака склала 46 246 цэнтнераў (105 працэнтаў да 2016 года), сярэдні надой малака ад каровы павысіўся на 277 кілаграмаў і склаў 5346 кілаграмаў, валавае прыбаўленне ў вазе буйной рагатай жывёлы — 2798 цэнтнераў (113,6 працэнта да 2016 года). Станоўчая тэндэнцыя назіраецца таксама ў рэалізацыі малака і атрыманні прыплоду.  

Загадчыцы ферм Людміла Іўчанкава і Святлана Бандарчык.

— Мы нядрэнна папрацавалі ў мінулым  годзе, пра гэта яскрава сведчаць лічбы. Мы палепшылі рацыён жывёлы, яе ўтрыманне і тэхналогію даення. Шмат увагі ўдзялілі здароўю рагуль: правялі вакцынацыю і апрацоўку капытоў, — расказвае выконваючы абавязкі дырэктара сельгасфіліяла Таццяна Гучок. — У планах на бліжэйшую будучыню — браць новыя рубяжы і атрымаць больш высокія паказчыкі. Хутка пачнем самі гатаваць камбікармы для жывёлы. У гэтым ёсць і эканамічная выгада, і практычная: для свайго камбікорму мы будзем выкарыстоўваць тры віды шроту (звычайна выкарыстоўваецца толькі адзін), усе мінеральныя дабаўкі  і прэміксы. Таксама па прыкладзе калег плануем усталяваць сістэму відэаназірання на некаторых фермах.

Жывёлагадоўля — камандная праца. Работу спецыялістаў — галоўнага заатэхніка Андрэя Азарава і галоўнага ветурача Алены Пешаходзька — дапаўняюць працаўнікі ферм. У ліку лепшых аператараў машыннага даення — Алена Прановіч і Вольга Ліхадзіеўская з МТФ “Блужа-2” (ДМБ).  Сярэдні надой на карову ў іх складае 4915 і 4810 кілаграмаў малака адпаведна. На гэтай жа ферме ў радзільным аддзяленні працуе Алена Паскробка. У сваёй групе яна надаіла 5500 кіла-грамаў малака на карову.

Аператары машыннага даення Вольга Ліхадзіеўская і Алена Прановіч.

“Блужа-2” — буйнейшая ферма ў сельгасфіліяле. Тут утрымліваецца больш за 700 галоў буйной рагатай жывёлы, побач знаходзяцца два цялятнікі. Загадчыца фермы Святлана Бандарчык у адрас сваіх калег гаворыць толькі добрыя словы. Падзякі за працу заслугоўваюць тэхнік-асемянатар Ліна  Надзёжкіна, аператары па вырошчванні цялят Наталля Мішкевіч, Таццяна Пухава і іншыя.

Сярод аператараў машыннага даення МТФ “Блужа-1” (загадчыца Людміла Іўчанкава) на перадавых пазіцыях  Зінаіда Карабнёва. Надой  на карову ў яе групе склаў 4135 кілаграмаў малака. На МТФ “Арэшкавічы”, якую ўзначальвае Наталля Луканкіна, Ала Данцэвіч надаіла 4838 кілаграмаў малака на карову.

Кармленне жывёлы штодзень пачынаецца ў шэсць гадзін раніцы. Тут  важна не спазніцца, бо згублены час адмоўна адаб’ецца на надоях. У сельгасфіліяле тэхніка, неабходная для раздачы кармоў, спраўная.  У  гэтым заслуга ўсёй інжынернай службы пад кіраўніцтвам галоўнага інжынера Арцёма Барысенка.

Кацярына  ДАБРЫЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *