Святочны калядны вечар адбыўся ў раённым цэнтры культуры.

7 студзеня жыхароў горада аб’яднаў святочны калядны вечар, які  адбыўся ў раённым цэнтры культуры. Сустрэча пачалася  з прадмовы айца Аляксандра Цалкова, настаяцеля сабора Святога благавернага князя Аляксандра Неўскага. Ён расказаў пра сапраўдную і чыстую любоў Бога да людзей. З гэтай любові быў народжаны ў нашым свеце Ісус Хрыстос, і гэтае Нараджэнне стала сапраўным цудам.

У выкананні дзіцячага тэатра навэла амерыканскага пісьменніка О’Генры “Дары вешчуноў” прагучала па-беларуску і стала зразумелай кожнаму. Сям’я —  прыклад тых, хто аддае блізкаму ўсё самае дарагое сэрцу, быццам біблейскія вешчуны, што прыйшлі да нованароджанага Ісуса.

Выступілі тры  ўзроставыя групы хора кафедральнага сабора Святога Аляксандра Неўскага. Са сцэны прагучалі духоўныя спевы і народныя калядкі. Гледачы ў зале падтрымлівалі артыстаў, бо калядныя песні жывуць не толькі ў храме і на сцэне, але і ў сем’ях вернікаў.

Свята Божага Нараджэння — цудоўнае свята, якое яднае людзей, робіць іх міласэрнымі, спагадлівымі.

Ягор Жылук.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *