Ганаровай граматай Мінаблвыканкама ўзнагароджаны Аляксандр Прановіч.

Урачысты сход, прысвечаны 80-годдзю Мінскай вобласці, прайшоў 15 студзеня ў сталіцы.

Юбілей стаў добрай нагодай для таго, каб падзякаваць лепшым працаўнікам рэгіёна. На ўрачыстым сходзе былі ўручаны ўзнагароды тым, хто ўнёс важкі ўклад у развіццё Мінскай вобласці. Ганаровай граматай Мінаблвыканкама  ўзнагароджаны і дырэктар Пухавіцкага раённага краязнаўчага музея Аляксандр Прановіч.

У музеі Аляксандр Аляксандравіч працуе з 1992 года. За гэты час каштоўнымі экспанатамі папоўніліся фонды, створана мастацкая галерэя — адна з лепшых у вобласці. Дзякуючы асабістаму знаёмству і сяброўству Аляксандра Аляксандравіча з многімі вядомымі ў Беларусі дзеячамі культуры, у Мар’інай Горцы праходзіць нямала цікавых сустрэч і выстаў. Ужо два дзясяткі гадоў праводзяцца «Чыгрынаўскія чытанні» і «Каласавіны», рэгулярна праходзяць выставы работ вядомых беларускіх мастакоў. Аляксандр Аляксандравіч нямала зрабіў для ўшанавання памяці вядомых пухаўчан: у многіх месцах, звязаных з жыццём і дзейнасцю знакамітых землякоў, па яго ініцыятыве былі ўсталяваны памятныя дошкі.

Наталля  ПАРХОМЧЫК.

Здымак Андрэя МАЗАНІКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *