Таццяна Маслоўская і Вікторыя Бяседзіна ў ліку пераможцаў конкурсу “Калядная зорка”.

Падведзены вынікі XXI рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў “Калядная зорка”, мэта якой  — папулярызацыя дэкаратыўна-прыкладной творчасці, захаванне і развіццё народных традыцый, выяўленне і падтрымка юных талентаў нашай краіны.  Арганізатарамі  мерапрыемства  выступілі  Міністэрства  адукацыі  Рэспублікі   Беларусь,  Нацыянальны  цэнтр  мастацкай  творчасці  дзяцей  і моладзі.

Па  выніках  конкурсу  дыпломам  І ступені   ў  намінацыі   “Сувенір-падарунак”  узнагароджаны  Таццяна  Маслоўская і  Вікторыя  Бяседзіна,  навучэнкі  цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Світанак” (педагог Людміла Размысловіч).

Урачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў і прызёраў адбылася ў Мінску ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

Наталля  ВАСІЛЬЕВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *