Працягваецца работа у рамках пректа«Развіццё паслуг у сферы кіравання адходамі».

Праект «Развіццё паслуг у сферы кіравання адходамі для сельскага насельніцтва Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці» рэалізуецца ў нашым раёне трэці год і фінансуецца Еўрапейскім саюзам. За гэты час была праведзена пэўная работа па фарміраванні новага стаўлення да збору, перапрацоўкі і захавання адходаў.

Перадача ключоў ад новай тэхнікі: праграмны менеджар прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі Філіп Бернхард, дырэктар УП «Жылцепласервіс» КГ Іосіф Кучко, намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Крэмень.

Дзякуючы праекту створана стратэгія інтэграванага кіравання адходамі электроннага і электрычнага абсталявання ў Пухавіцкім раёне, у  сямі ўстановах адукацыі ўстаноўлены кантэйнеры для кампаставання арганічных адходаў, пастаянна праводзіцца інфармацыйная работа з жыхарамі па пытаннях абыходжання з адходамі (распаўсюджваюцца буклеты, брашуры, плакаты, устанаўліваюцца рэкламныя білборды), арганізуюцца навучальныя семінары, конкурсы і акцыі.

Яшчэ больш прыкметнай і доўгачаканай падзеяй, што адбылася ў рамках праекта, стала перадача на баланс камунальнага прадпрыемства спецыяльнай тэхнікі — бульдозера і мікрааўтобуса.

—  Закупленая тэхніка дапаможа ліквідаваць стыхійныя звалкі на тэрыторыі раёна і арганізаваць у сельскай мясцовасці збор адходаў электроннага і электрычнага абсталявання, — адзначыў у сваім выступленні падчас перадачы ключоў ад новай тэхнікі праграмны менеджар Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі Філіп Бернхард.

 

Пра значэнне супрацоўніцтва ў рамках праекта, бюджэт якога складае 391,7 тысячы еўра, гаварылі таксама дырэктар УП «Жылцепласэрвіс» КГ Іосіф Кучко і намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Крэмень. Яны адзначылі, што за апошні час многае зроблена для паляпшэння сістэмы абыходжання з адходамі ў нашым раёне, аднак нямала яшчэ трэба будзе зрабіць. І галоўная частка гэтай работы — змяненне стаўлення людзей да пытання  збору адходаў.

Вадзіцелі новай тэхнікі Ілья Лістападаў(мікрааўтобус) і Рыгор Лістападаў (бульдозер).

Фарміраваць новыя погляды на гэтыя праблемы, ад якіх залежыць стан навакольнага асяроддзя і наш  экалагічны дабрабыт, трэба з самага дзяцінства. Не выпадкова вялікая работа вядзецца ў рамках праекта менавіта ва ўстановах адукацыі. Адзін з яе накірункаў — прыцягненне дзяцей да ўдзелу ў конкурсах. Напрыклад, на лепшы экалагічны малюнак.

Конкурс малюнкаў аб правільным абыходжанні з адходамі праводзіцца сярод устаноў адукацыі раёна ўжо другі год. Яго арганізатарамі выступаюць аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і МГА «Экапартнёрства». Журы выбірае 12 лепшых работ, якія становяцца ілюстрацыямі для насценнага календара. Ён распаўсюджваецца бясплатна на

Пераможцы конкурсу малюнкаў для календара-2018 — навучэнцы НПК дзіцячы сад-сярэдняя школа горада Мар’іна Горка.

тэрыторыі раёна і садзейнічае прыцягненню ўвагі жыхароў да пытанняў стыхійных звалак, кампаставання арганічных адходаў, паасобнага збору адходаў.

У дзень перадачы новай тэхнікі адбылося і ўзнагароджанне ўдзельнікаў конкурсу малюнкаў для календара на 2018 год. Усім юным сааўтарам календара былі ўручаны памятныя падарункі.

У новым годзе работа ў рамках праекта будзе працягвацца. Плануецца ўстаноўка кантэйнераў для збору батарэек у грамадскіх месцах, увядзенне ў эксплуатацыю пляцоўкі для захоўвання адходаў электроннага і электрычнага абсталявання, правядзенне інфармацыйных мерапрыемстваў.

Алена  ІВАНОВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *