Пухавіччане прынялі ўдзел у фестывалі-конкурсе «Паверхі».

У Мінску прайшоў Міжнародны фестываль-конкурс «Паверхі». Гэты фэстываль прадугледжвае знаёмства з творчасцю і выканальніцкім майстэрствам творчых калектываў розных рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

—  Мы перажылі дзіўныя эмоцыі, парадаваліся прафесійнай арганізацыі конкурсу, — кажа настаўнік Мар’інагорскай СШ №2 Ірына Макарава, якая прыняла ўдзел у фестывалі разам са сваімі выхаванцамі. — Прыемна здзівіла геаграфія фестывалю: Масква, Казань, Разань, Алма-Аты, Волагда, Севераморск, Мінск, Бабруйск, Смаргонь, Маладзечна, Барысаў, Жодзіна, Магілёў, Мар’іна Горка… І вялікая колькасць таленавітых танцораў, вакалістаў, музыкантаў, прадстаўнікоў арыгінальнага жанру.

Пухавіччане вярнуліся не толькі са станоўчымі эмоцыямі: Ліза Няборская, салістка дзіцячага ўзорнага тэатра «Залаты ключык» СШ №2 горада Мар’іна Горка, стала лаўрэатам 2-й ступені. А Ірына Макарава атрымала падзяку.

Алена  ШАНТЫКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *