Ліну Надзёжкіну ведаюць як старанага і добразычлівага работніка.

Тэхнік-асемянатар  адказвае за ўзнаўленне статку, ад чаго  ў   мно­гім  залежыць  выт­вор­часць малака, атры­ман­не прыплоду. Можна сказаць, што,  дзякуючы  прафесійнай  дзейнасці асемянатара, работай забяспечаны жывёлаводы, аператары па вырошчванні цялят і аператары машыннага даення.

У сельгасфіліяле  «Чырвоны  май»  тэхнікам-асемянатарам  Ліна  Надзёжкіна  (на здымку) працуе амаль 25 гадоў. Спачатку чатыры гады даіла  кароў.  Пасля  атрымала спецыяльнасць тэхніка-асемянатара, і вось ужо дваццаць гадоў жанчына нязменна працуе на адным месцы.   Цяпер  на  яе  абслугоўванні  знахо­дзіцца   530 галоў буйной рагатай жывёлы на малочнатаварнай ферме «Блужа-2».

— У Блужу разам з сям’ёй мы пераехалі  з  Казахстана   ў 1986 годзе. Там  таксама  жылі  ў сельскай мясцовасці, на новым месцы асвоіліся хутка,  —  успамінае   Ліна  Надзёжкіна. —  Маці ўсё жыццё працавала даяркай, таму яна адразу ўладкавалася ў гаспадарку. Спачатку я дапамагала ёй, пасля і сама прыйшла ў калектыў.

Пра тое, што жанчына выбрала для сябе не самую лёгкую прафесію, яна не шкадуе. Безумоўна,  падчас працы здараюцца розныя моманты, аднак  пра  іншае  месца  работы Ліна Анатольеўна не думае.

Кіраўніцтва сельгасфіліяла выдзеліла спецыялісту дом. Ён знаходзіцца побач з фермай, аднак дома Ліна Анатольеўна праводзіць не так шмат часу, як хацелася б. І ў кабінеце спецыяліста застаць няпроста.

— Адчуваю асаблівае задавальненне, калі ў рабоце ўсё атрымліваецца, — працягвае субяседніца. — Стараюся  строга  прытрымлівацца  тэхналогіі,  вяду  што­дзённыя назіранні за жывёлай. Важнае  значэнне  для  паспяховай дзейнасці мае  і арганізацыя працы. У нас з гэтым праблем  няма. З калектывам фермы  склаліся  добрыя ўзаемаадносіны, бо да людзей я заўсёды стаўлюся добразычліва.

Пра  важкі  ўклад  тэхніка-асемянатара  ў  развіццё жывёлагадоўлі гаспадаркі можна меркаваць па многіх параметрах, але найбольш яскравым пацвярджэннем вынікаў яго працы з’яўляецца высокі выхад цялят. У Ліны Надзёжкінай, у прыватнасці, за 2017 год ён склаў 94,2 працэнта.

Сама Ліна Анатольеўна адзначае, што ў яе рабоце шмат памочнікаў. Яна цесна супрацоўнічае з іншымі  спецыялістамі  сельгас­прадпрыемства, якія  таксама  нераўнадушна ставяцца да сваіх абавязкаў.

Кацярына   ДАБРЫЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *