Марыя Анікіна стала лаўрэатам Міжнароднага конкурса «Паверхі».

Міжнародны конкурс-фестываль мастацтваў «Паверхі», які праходзіў у Мінску ў студзені, стаў паспяховым для многіх таленавітых дзяцей з нашага раёна. У ліку яго  лаўрэатаў і вучаніца Мар’інагорскай дзіцячай школы мастацтваў Марыя Анікіна, якая атрымала дыплом лаўрэата ІІ ступені ў намінацыі «Мастацкае слова, чытальнікі 9-12 гадоў». Яна выконвала твор Тэфі «Каценька». Падзякі ад арганізатараў конкурсу  атрымалі выкладчык Марына Віткоўская і дырэктар Мар’інагорскай дзіцячай школы мастацтваў Алена Гурская.

Наталля  ПАРХОМЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *