Работнікі сельгасфіліяла “Светлая ніва” далучыліся да акцыі “Наш жывёлавод”.

 

Ранішняя  дойка ў сельгасфіліялеСветлая ніваААТМінскі маторны заводу панядзелак завяршылася  прыемнай падзеяй. Работнікі гаспадаркі далучыліся да рэспубліканскай прафсаюзнай акцыіНаш жывёлавод”, якая другі тыдзень крочыць па нашым раёне.

Алена Гарбуз, Мікалай Раменчык, Любоў Сітнік.

Акцыя стала нагодай яшчэ раз падзякаваць за працу ўсім работнікам жывёлагадоўлі. Іх праца патрабуе шмат сіл і самааддачы, разам   з  тым  галіна жывёлагадоўлі  забяспечвае матэрыяльную  стабільнасць  гаспадаркі. У мінулым годзе жывёлаводы сельгасфіліяла  атрымалі   нядрэнныя  вынікі.  Сярэдні надой на карову склаў 4399 кілаграмаў. Гэта плюс 575 кілаграмаў малака да 2016 года. Валавы надой за мінулы  год — 26 668 цэнтнераў (118 працэнтаў да  2016 года).  Сярэднясутачныя прывагі ў вазе склалі 473 грамы. У бягучым  годзе  вытворчыя паказчыкі плануюць палепшыць.

Дасягнення  ўсіх задуманых планаў, а таксама моцнага  здароўя і дабрабыту, пажадала  жывёлаводам сельгасфіліяла старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Людміла Ленкавец. Падзякаваць за  няпростую  працу  калектывам  малочнатаварных фермаў   разам  з  Людмілай    Васільеўнай   прыехалі  старшыня прафкама  сельгасфіліяла    Валянціна  Дудко,  галоўны  эканаміст    Наталля   Бандарык  і  дзяржаўны інжынер-інспектар  Дзяржтэхнагляду Ягор Ганчарык.

Арцём Смаляк.

Падарункамі  і падзякамі ад райкама прафсаюза работнікаў АПК і прафкама гаспадаркі адзначаны аператары машыннага даення МТФ “Вясёлае” Любоў Сітнік, Алена  Гарбуз, жывёлаводы  Мікалай Раменчык, Аляксей Хонскі.

На МТФ “Станкі” на прыемную цырымонію віншавання  сабраўся амаль увесь калектыў. Ён даволі малады, таму для многіх работнікаў гэта першая ўзнагарода за прафесійную дзейнасць. У ліку тых, кто распачаў  асабістую калекцыю падзяк і грамат, аператар па вырошчванні цялят Арцём Смаляк. Ён працуе на ферме другі год. У жывёлагадоўлю прыйшоў не выпадкова: тут працавалі маці і  брат. Цяпер разам  з Арцёмам працуе сястра Наталля, якая таксама атрымала падарунак у рамках акцыі “Наш жывёлавод”.

— На ферме ўтрымліваецца каля 300 цялят. Разам са мной  іх  даглядаюць яшчэ два жывёлаводы, — расказвае Арцём. — Першы час мне было крыху складана працаваць, аднак  літаральна за тры месяцы я прызвычаіўся, і цяпер ніякіх складанасцей не ўзнікае.

Тамара Сіняўская і Марыя Гаўрылава.

Аператары машыннага даення МТФ “Станкі” Тамара Сіняўская і Марыя Гаўрылава ў ліку лепшых у сельгасфіліяле. Сярэдні надой на карову ў  Тамары Іванаўны склаў 5246  кілаграмаў малака, у Марыі Браніславаўны — 4612 кілаграмаў.

Марыя Гаўрылава ўладкавалася ў гаспадарку  10 гадоў таму, адразу пасля пераезду са Століна. Спачатку яна  даглядала цялят на малочнатаварнай ферме ў вёсцы Пабеда, пасля перайшла на МТФ “Станкі”.

Тамара  Сіняўская на гэтай  ферме  другі год, але аператарам машыннага даення працуе ўжо шосты год.

Памятныя падарункі аб акцыі “Наш жывёлавод” застануцца таксама ў  жывёлаводаў МТФ “Станкі”   Анатоля   Пахомава,  Арцёма Бразгаўкі,  аператара па вырошчванні  цялят  Марыны  Каратаевай,  жывёлавода МТФ “Победа” Васіля Фаміча.

Кацярына ДАБРЫЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *