Чакаем выбаршчыкаў.

Заўтра гасцінна адчыніць свае дзверы  выбарчы Новазаранскі ўчастак № 50, які створаны на базе Мар’інагорскай

школы мастацтваў. Кожны, хто  не зрабiў свой выбар датэрмінова, зможа зрабіць яго ў дзень асноўнага галасавання.

— На нашым участку галасуе 1414 выбаршчыкаў, — расказвае старшыня выбарчай камісіі Алена Гурская (на здымку).  — Моладзі сярод іх  нямнога, але 12 чалавек менавіта тут зробяць свой выбар упершыню. На ўчастку ўсё падрыхтавана для таго, каб кожны чалавек у камфортных для сябе ўмовах змог прагаласаваць за свайго кандыдата. А для таго, каб дзень выбараў быў не проста звычайным днём, мы арганізуем для выбаршчыкаў канцэрт народнага ансамбля народных

інструментаў «Крыніца».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *