Ветэран зрабіў свой выбар.

 

Юбілейны медаль, які выпусцілі да 100-ддзя Узброеных Сіл Беларусі, работнікі Турынскага сельскага Савета першым ўручылі адзінаму ветэрану і інваліду Вялікай Айчыннай вайны, які пражывае на тэрыторыі сельсавета, — Аляксандру Ніканчыку, якому хутка споўніцца 95 гадоў.

— Я ваяваў на 3-м Беларускім фронце з 1944 года. Двойчы быў паранены. І вестку пра перамогу атрымаў у шпіталі, у Германии,— кажа Аляксандр Сямёнавіч, сціскаючы ў руках трохі нечаканую ўзнагароду і дзівячыся колькасці гасцей, якія апынуліся ў нядзельны лютаўскі дзень у яго доме.

А госці прыйшлі не толькі з нагоды ўзнагароджання ветэрана, але і ў сувязі з выбарамі ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. Члены ўчастковай камісіі Турынскага выбарчага ўчастка № 37 прывезлі Аляксандру Сямёнавічу бюлетэні, патлумачылі, за каго ён можа прагаласаваць.

Свой выбар ветэран зрабіў за добра вядомых яму людзей і сказаў, што ніколі не дазваляў сабе не ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі. Таму вельмі добра, што сёння тыя грамадзяне, што не маюць сілы наведаць участак для галасавання, могуць галасаваць дома.

Алена Іванова

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *