Зоркі сышліся для нашых зямлячак.

 

Педагог Ірына Макарава, лаўрэаты конкурсу Ліза Няборская і Паліна Аўсянік.

І здарылася гэта ў Магілёве, дзе нядаўна завяршыўся  ўнікальны  для Беларусі песенны форум-фестываль — першы адкрыты республіканскі конкурс «ZVEZдочет». Дарэчы, старт вакальнага этапу быў дадзены ў  дзень адкрыцця XXIII Зімовых Алімпійскіх гульняў у Паў-днёвай Карэі.

І гэта не адзіная аналогія са спортам. Пры ацэнцы ўдзельнікаў вакальнага этапу ўпершыню ў Беларусі была апрабавана міжнародная спартыўная сістэма  галасавання.  Яна  прадугледжвае адкрытае галасаванне за ўдзельнікаў адразу пасля іх выступлення. Удзельнік ужо на сцэне даведваўся сваю ацэнку, якую вылічваў сакратар спаборніцтваў.

Адрозненне вакальнага  конкурсу было і ў складзе журы, у якое ўвайшлі   дзеючыя  артысты —  удзельнікі   тэлепраектаў:  Міхаіл   Сасуноў (Michael Soul) якраз цяпер  паспяхова прымае ўдзел у тэлепраекце  «Голас Краіны»  (Украіна), Ганна Трубяцкая, трыа «Беатрыс»  —   удзельнікі    тэле-праекта  «Х-фактар».

— Тры дні напружанай барацьбы прайшлі як адзін дзень, — расказвае педагог Мар’інагорскай СШ №2 Ірына Макарава, якая  вазіла на конкурс сваіх вучаніц Лізу Няборскую і Паліну Аўсянік. —  Гэта  была  проста  ўнікальная  па-дзея, якая ўключала і конкурсныя выступленні, і розныя майстар-класы, і жывыя зносіны паміж членамі журы і ўдзельнікамі. Парадавала аб’ектыўнасць членаў журы, прадыктаваная правіламі галасавання. І я шчасліва, што нашы дзяўчынкі  спадабаліся  суддзям.  Вы-ступілі  яны   цудоўна.  Лізавета  Няборская атрымала дыплом 1-й ступені, медаль, Паліна Аўсянік стала лаўрэатам 3-й ступені. У яе скарбонцы кубак і спецыяльная прэмія за лепшы ўклад у развіццё культуры і мастацтва.

Прыемным дадаткам да ўзнагарод сталі выступленні канкурсантаў дзіцячага Еўрабачання, «Новай   хвалі»,    тэлепраекта  «Голас. Дзеці».

Алена  ІВАНОВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *