Заслужаная падзяка за працу

З прыемнай місіяй у наш раён прыехаў намеснік начальніка Галоўдзяржтэхнагляда Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Аляксандр Маеўскі. Аляксандр Анатольевіч уручыў ганаровую грамату міністэрства дырэктару ДУДАД «Цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі рабочых упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Пухавіцкага райвыканкама» Віктару Калясенка, які  адзначыў юбілей.

Усё жыццё Віктара Іванавіча звязана з сельскай гаспадаркай. Заслужаныя словы прызнання ён пачуў ад многіх калег.

Граматы і падарункі юбіляр атрымаў таксама ад упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама і райкама прафсаюза работнікаў АПК.

Кацярына  ДАБРЫЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *