Прыемныя словы ў свой адрас пачулі жывёлаводы

Працаўнікі ААТ “Зазерка”: Гульміра Марачкоўская, Іван Шрам, Таццяна Бражук, Алеся Румянцава.

У раёне завяршаецца  акцыя “Наш жывёлавод”,  ініцыятарам якой стаў Беларускі прафсаюз работнікаў аграпрамысловага комплексу. У мінулую пятніцу старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Людміла Ленкавец у чарговы раз наведала гаспадаркі раёна,  каб уручыць падарункі тым, хто па-сапраўднаму адданы сваёй нялёгкай працы. 

З самага ранку Людмілу Васільеўну чакалі ў ААТ “Зазерка”. Разам з кіраўніком гаспадаркі Андрэем Папельскім і старшынёй прафсаюзнага камітэта Людмілай Грабянцовай яна наведала  малочнатаварныя фермы “Зазерка”, “Едліна”, “Узляны”. Звяртаючыся да іх работнікаў, Людміла Васільеўна  падкрэсліла,  што кожны з  іх заслугоўвае  самыя шчырыя словы  па-дзякі за сваю працу.

Сярод  жывёлаводаў ААТ “Зазерка”,  якія атрымалі падарункі, нямала тых, хто больш за 20 гадоў працуе ў гэтай галіне гаспадаркі. Напрыклад, аператар машыннага даення МТФ “Зазерка” Святлана Клюйко сваёй рабоце аддала без малога 20 гадоў. Жывёлавод Юрый Равека гэты рубеж ужо пера-адолеў. Нямала “старажылаў” і на МТФ “Узляны”: аператар машыннага даення Таццяна Баянава   сваёй справе аддала 21 год, жывёлавод па доглядзе цялят Наталля Басалай  — 22 гады, слесар Мікалай Басалай  —  28 гадоў, а яго калега Андрэй Басалай —  крыху  больш за 20 гадоў.

А вось на малочнатаварнай ферме ”Едліна” ўся ўвага была прыцягнута да моладзі.  Тут Людміла Ленкавец уручыла падарункі ад раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Таццяне Бражук, Алесі Румянцавай, Гульміры Марачкоўскай. А прафсаюзны камітэт  гаспадаркі вырашыў асабліва адзначыць працу жывёлавода Івана Шрама.

Прыемныя словы ў свой адрас пачулі жывёлаводы і ад дырэктара ААТ “Зазерка” Андрэя Папельскага. Ён добра ведае  справы на ўсіх фермах, бо бывае там кожны дзень. Для таго, каб наведаць Зазерку, Раўнаполле, Узляны, Едліна і Сяргеевічы, кіраўніку гаспадаркі  трэба зрабіць круг у 84 кіламетры.  І ён  знаходзіць на гэта час. У спіс тых, каго  прафсаюзны камітэт гаспадаркі вырашыў ад-значыць падчас правядзення акцыі “Наш жывёлавод”, трапіла 19 чалавек. У сваю чаргу, Андрэй Станіслававіч  прыняў рашэнне падтрымаць усіх жывёлаводаў і выдзеліць тым, хто ў гэтым годзе  не атрымаў падарункі, грашовую дапамогу.

У РСДУП “Эксперыментальная база “Зазер’е” невялікія сходы калектываў на малочнатаварнай ферме “Зазер’е” і малочнатаварным комплексе “Пярэжыр” прайшлі з удзелам кіраўніка гаспадаркі Дзмітрыя Гайцукевіча і старшыні прафсаюзнага камітэта  Ганны Фраловай.  Людміла Ленкавец уручыла падзякі і  падарункі ад  раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК заатэхніку-селекцыянеру Аксане Лагуценка, аператару машыннага даення МТФ “Зазер’е” Алене Басько, жывёлаводу МТК “Пярэжыр” Ганне Кажанковай, загадчыку МТК “Пярэжыр” Сяргею Немчанку.  Прафсаюзны камітэт гаспадаркі, у сваю чаргу, вырашыў  за добрасумленную працу адзначыць  работнікаў жывёлагадоўчай галіны Ірыну Ільюшыну, Сяргея Савіча, Ганну Шаўцову, Ірыну Сачок.

Наталля  ПАРХОМЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *