Стала прызёрам міні-фотаконкурсу «Імгненні радасці»
Пры Свята-Елісавецінскім манастыры праходзіў міні-фотаконкурс «Імгненні радасці», прымеркаваны да міжнароднага велікоднага фестывалю «Радасць», які праходзіў з 22 сакавіка па 1 красавіка ў Мінску ў Палацы мастацтваў. Да конкурсу далучылася загадчыца Рудзенскай горпасялковай бібліятэкі Ганна Каравай. Фотаздымкі Ганны ў намінацыі «Прырода» занялі трэцяе месца. Адпаведны дыплом і памятны падарунак былі ўручаны пухаўчанцы на цырымоніі адкрыцця фестывалю.
Для Ганны гэта першы такі конкурс. Яна любіць вандраваць, у кожнае падарожжа абавязкова бярэ з сабою фотаапарат. У калекцыі Ганны шмат фотаздымкаў прыгожых мясцін, зробленых у розных куточках Беларусі.
Кацярына ДАБРЫЦКАЯ.