Дасылайце свае творы

Пухавіцкі край заўсёды славіўся таленавітымі людзьмі. Карані многіх вядомых паэтаў, пісьменнікаў, кампазітараў на Пухавіччыне. І сёння многія нашы землякі спрабуюць свае сілы ў літаратурнай творчасці. На старонках нашай газеты перыядычна друкуюцца іх вершы. І яны знаходзяць водгук у чытачоў. Некалькі разоў  людзі прыходзілі ў рэдакцыю з прапановай  арганізаваць літаратурную старонку на сайце нашай газеты. Нядаўна мы правялі яго мадэрнізацыю. Сайт стаў выглядаць больш сучасна, на ім размяшчаецца самая розная інфармацыя. Ёсць раздзел для відэаролікаў. Мы готовы размяшчаць і тыя, што будуць дасылаць нашы чытачы і наведвальнікі сайта. А яшчэ  на сайце мы адкрылі літаратурную старонку. І зараз можна размяшчаць самыя розныя творы і дарослых, і дзяцей.

Мы не абмяжоўваем вас тэматыкай,  нейкай канкрэтнай колькасцю твораў. Разам з  імі дасылайце кароткія аўтабіяграфічныя звесткі, пры жаданні  — фатаграфію. Да сваіх вершаў можна прыкладаць  фатаграфіі, якія ім адпавядаюць, малюнкі, калі вы захапляецеся і гэтым відам творчасці.

Яшчэ раз напамінаем: усе матэрыялы павінны быць у электронным фармаце. Будзем рады, калі адгукнуцца і творчыя людзі з іншых рэгіёнаў рэспублікі.

Адрас нашага сайта www. gorka.by

Свае творы, відэаролікі дасылайце на наш электронны адрас Puhnaviny @ mail.ru

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *