Міністр інфармацыі працаваў на малой радзіме ў Пухавіцкім раёне
У дзень правядзення рэспубліканскага суботніка міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Мікалаевіч Карлюкевіч працаваў на сваёй малой радзіме ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці.
Алесь Мікалаевіч—пісьменнік, краязнаўца.На працягу многіх гадоў займаецца вывучэннем гісторыі Пухавіччыны. Пра ўрочышча Баруслава ён ведае са школьных гадоў. Гэта партызанскія мясціны. Там пахаваны партызаны і мірныя жыхары, якія загінулі ў гады вайны. На добраўпарадкаванні тэрыторыі партызанскіх могілак разам з міністрам інфармацыі працавалі старшыня Пухавіцкага раённага выканаўчага камітэта Сяргей Дзмітрыевіч Ленкавец, старшыня Пухавіцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Васільевіч Прановіч, старшыня Рэспубліканскага савета рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў” Юрый Іванавіч Шумскі, для якога гэтыя мясціны з’яўляюцца малой радзімай. Удзел у суботніку прынялі ваеннаслужачыя пятай асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння, прадстаўнікі раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі Саюз офіцэраў», работнікі лясгаса.