Механізатары з Індустрыі хутка  справяцца з планам сяўбы

Лічаныя гектары засталося засеяць яравымі збожжавымі і зернебабовымі культурамі земляробам ААТ “Племянны завод “Індустрыя”. Услед за калектывам ААТ “Зазерка”, які першым сёлета завяршыў сяўбу, механізатары з Індустрыі таксама хутка  справяцца з планам сяўбы.

На адведзенай плошчы ў 1010 гектараў селёта працавалі сейбіты Юрый Валавік і Ігар Лінскі (на здымку).

— Позняя вясна стварыла нам няпростыя ўмовы для пасяўной кампаніі, аднак мы справіліся. Стараннасць усіх механізатараў дала добры вынік, — расказвае галоўны аграном Сяргей Алесік. — Варта асоба адзначыць Віктара Савасцюка, які працаваў на падрыхтоўцы глебы.

У хуткім тэмпе, які патрабуе пасяўная кампанія, Юрый Валавік і Ігар Лінскі працавалі амаль два тыдні. Пры добрым раскладзе за дзень засявалі больш за 30 гектараў кожны. З тэхнікай сур’ёзных праблем не ўзнікала. Пра яе паклапаціліся загадзя.

Услед за сяўбой  яравых збожжавых і зернебабовых пачнецца сяўба аднагадовых траў. Працаваць на палетках будуць гэтыя  пасяўныя агрэгаты.

Кацярына ВЕРНІКОЎСКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *