Чарговыя ўзнагароды пухавіцкіх скалалазаў

Шаснаццаць каманд з’ехаліся на першынство Рэспублікі Беларусь па спартыўным скалалазанні, якое нядаўна прайшло ў Мінску. Пухавіцкія скалалазы традыйна выходзяць на старт гэтых спаборніцтваў. Другі год запар нашы землякі прадстаўлялі Мінскую вобласць, і, варта адзначыць, былі адзінымі ўдзельнікамі са сталічнага рэгіёна.

На другую прыступку п’едэстала ў сваіх узроставых групах падняліся Марыя Вернікоўская, Антон Федарынчык, Сцяпан Шапашнікаў. Бронзавымі прызёрамі сталі Лізавета Захарава, Аляксей Буры, Мікіта Сасноўскі. У агульнакамандным заліку пухаўчане занялі трэцяе месца. На некалькі балаў іх апярэдзілі прадстаўнікі Мінска і Гомеля.

— Мы паказалі дастойнае выступленне, аднак гэта не ліміт нашых магчымасцяў. Мы можам і перамагаць на такіх стартах, — аналізуе выступленне каманды трэнер Вольга Рак.  — Некаторыя дзеці не змаглі паказаць тое, што яны выконваюць на трэніроўках. Псіхалагічны бар’ер стаў асноўнай нашай перашкодай.

А вось на адкрытым Кубку Пухавіцкага раёна нашым спартсменам роўных не было. Канкурэнцыя тут таксама была на ўзроўні: у Мар’іну Горку прыехалі каманды  з Мінска, Бабруйска, Гомеля, Віцебска, Полацка, Шклова і іншых гарадоў. Цікава, што на  спаборніцтвы прыехаў чэмпіён Украіны, прызёр Першынства Еўропы Ілья Бахмет-Смаленскі з горада Харкава. Ілья падкрэсліў фунцыянальнасць нашай трэнірованчай залы, таксама хлопчыку спадабаліся трасы. Ілья ў фінале супернічаў з нашым Мікітам Сасноўскім, і наш зямляк  святкаваў перамогу.

Гэты  турнір паспяхова склаўся для нашых спартсменаў. Пяць пухаўчан сталі чэмпіёнамі. Яшчэ шэсць атрымалі срэбраныя і бронзавыя медалі.

Кацярына ВЕРНІКОЎСКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *