Пухавіцкі раён наведаў старшыня абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК Міхаіл Бода

Міхаіл Бода і Аляксей Вераскоўскі.

У гаспадарках раёна завяршылася веснавая  сяўба,  падводзяцца вынікі спаборніцтва механізатараў на гэтым важным этапе, якое праводзілі прафсаюзы. Для таго, каб уручыць  падзякі за добрасумленную працу, у мінулую пятніцу раён наведаў старшыня абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК Міхаіл Бода. Разам са старшынёй раённага камітэта Людмілай Ленкавец ён пабываў у СУП «Дукора-Агра», дзе з добрымі дасягненнямі   павіншаваў трактарыста-машыніста Сяргея Фралова. У ААТ «Зазерка»  падзяку атрымаў Аляксей Вераскоўскі.

— Нам важна, з якім настроем працуюць людзі, — адзначыў Міхаіл Бода. — А ён будзе добрым, калі ў гаспадарцы заўважаюць усе дасягненні работнікаў.  Падмурак добрага ўраджаю закладваецца менавіта вясной. І добрасумленную працу механізатараў падчас вясновай  сяўбы трэба адзначаць. Мы імкнёмся да таго, каб у кожнай гаспадарцы штодня абнаўлялася інфармацыя аб дасягненнях механізатараў, каб у гонар перадавікоў падымаўся сцяг.  Пра ідэалагічную работу  нельга забываць. Гэта таксама адбіваецца на канчатковым выніку.

Міхаіл Бода таксама падкрэсліў, што прафсаюзы трымаюць на кантролі пытанні аплаты і аховы працы.

Наталля ПАРХОМЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *