Нашаму земляку прысвоена званне «Ганаровы  грамадзянін Мінскай вобласці»

 

Званне Ганаровага  грамадзяніна Мінскай вобласці прысвоена  народнаму  артысту  СССР  і  Беларусі  Ігару Лучанку.

На адкрыцці XVIII Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне дыплом, пасведчанне і памятную стужку Ігару Міхайлавічу ўручыў  намеснік старшыні  Мінскага  абласнога  выканаўчага камітэта Віктар Сірэнка.

Ігарь  Лучанок   —  наш  зямляк,  Ганаровы  грамадзянін  Пухавіцкага раёна. Дзякуючы яго творчасці, вядомай  песні «Мар’іна Горка», наш горад ведаюць далёка за межамі краіны.

Адзначым, что на адкрыцці фестывалю гучалі песні Ігара Лучанка ў выкананні салістаў заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Нацыянальнага  акадэмічнага канцэртнага аркестра  Рэспублікі  Беларусь  пад  кіраўніцтвам  народнага артыста Беларусі  Міхаіла Фінберга.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *