Каманда ветэранаў спорту прывезла пяць медалёў
Ветэранаў спорту з усёй рэспублікі, а таксама з Польшчы, краін Прыбалтыкі, Украіны, Расіі і Казахстана сабраў гасцінны Гродна.
У ліку ўдзельнікаў былі і нашы землякі-пухавіччане. Нешматлікая каманда з чатырох чалавек сабрала нядрэнны медальны ўраджай. У спартыўнай хадзьбе на 5 кіламетраў бронзавую ўзнагароду заваяваў Сяргей Абідзіентаў, для якога такая дыстанцыя — штодзённая норма. У бегу на 800 метраў у сваёй узроставай катэгорыі другі вынік паказала Клаўдзія Блізнец, старшыня раённай спартыўнай ветэранскай арганізацыі. На выдатна справілася на сваіх дыстанцыях 200 і 800 метраў Алена Ганаровіч: на яе рахунку два медалі (золата і серабро). А Ганна Чумак стала абсалютнай чэмпіёнкай у бегу на 100 метраў не толькі ў сваёй узроставай катэгорыі, але і сярод усіх удзельнікаў.
Алена ІВАНОВА.