Са святам вас, дарагія пухавіччане!

 

Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і ветэраны працы, жыхары раёна!

Сардэчна віншуем вас са святам — Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 74-й гадавінай вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Нізкі паклон ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, усім тым, хто ў смяротнай барацьбе  з ворагам абараніў наша права на жыццё, хто адрадзіў Беларусь з руін.  Гераізм і мужнасць абаронцаў Айчыны назаўжды застануцца ў нашай памяці як найвялікшы подзвіг беларускага народа.

Сёння  мы будуем новую незалежную дзяржаву. Усіх нас аб’ядноўвае любоў да сваёй Радзімы, вернасць традыцыям, шчырае жаданне зрабіць сваю краіну яшчэ больш  моцнай і прыгожай. За апошнія гады ў нашым раёне адбылося нямала добрых перамен. Аб’яднаўшы намаганні, мы павінны зрабіць усё для таго, каб Пухавіцкі раён і далей умацоўваў свае пазіцыі сярод іншых рэгіёнаў вобласці і рэспублікі.

Са святам вас, дарагія пухавіччане! Здароўя вам, поспехаў ва ўсіх справах, дабрабыту і шчасця. Няхай заўсёды будзе мірным неба над нашай Радзімай!

Раённы  выканаўчы  камітэт.

Раённы  Савет  дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *