Сталі лаурэатамі

Інструментальная група сямейнага ансамбля “Жывіца” Борскага сельскага Дома культуры стала лаўрэатам абласнога фестывалю народнай творчасці “Нясвіжскі фэст”.

На конкурсе музыкі прадстаўлялі наш раён. Яны ўразілі журы гучаннем цымбалаў, бас-гітары, барабанаў, гармоніка і іншых інструментаў і атрымалі дыплом II ступені. Першымі сталі гаспадары сцэны — прадстаўнікі Нясвіжа.

Пасля завяршэння конкурснай праграмы нашы землякі зноў выйшлі на фестывальную сцэну. Яны трапілі ў спіс калектываў,  якіх запрасілі выступіць з канцэртам. Да інструментальнай групы  далучыліся вакалісты “Жывіцы”. Разам яны падаравалі гледачам выдатны настрой.

Кацярына  ВІШНЁВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *