На рапсавых палетках

Вось і настаў адказны час уборкі ўраджаю: на палі сельскагаспадарчых арганізацый раёна выйшлі камбайны. Пачаўся абмалот рапсу.

Як мага хутчэй убраць ураджай гэтай каштоўнай алейнай культуры імкнуцца земляробы ААТ “Дзяржплемзавод “Індустрыя”. Неабходнае для абмалоту рапсу абсталяванне ўстаноўлена на трох камбайнах.

— Пачаць уборку рапсу раней не дазвалялі працяглыя дажджы, — расказвае галоўны аграном гаспадаркі Віктар Коршунаў. — І як толькі наступіла сонечнае надвор’е, камбайны накіраваліся ў поле. Належыць абмалаціць насенне рапсу на палетках, агульная плошча якіх складае 344 гектары. Фронт работ немалы, трэба спяшацца яшчэ і таму, што сіноптыкі прагназуюць хуткае вяртанне дажджлівага надвор’я. Вопытныя камбайнеры Руслан Каралько, Сяргей Ляшчынскі і Аляксей Скіндэр працуюць зранку і да наступлення цемры. На ўчарашні дзень яны абмалаціці больш за 150 гектараў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *