Цеплатрасы ў Новым Уборку на рамонце

Ад кацельні Пухавіцкага псіханеўралагічнага дома-інтэрната, каля яго карпусоў і да жылых шматкватэрных дамоў  летам будзе пракладзена 2,7 кіламетра цеплавых сетак у аднатрубным вылічэнні. 

Генадзь Прымак і Сяргей Шмідт

У гэтыя дні работнікі УП «Жылцепласэрвіс» КГ вядуць работы на тэрыторыі сацыяльна-медыцынскай установы.

— Гэты ўчастак цеплатрасы быў досыць праблемны па прычыне зносу труб, — расказвае начальнік участка «Дубраўка» Міхаіл Райко, пад кіраўніцтвам якога ажыццяўляюцца работы. — Здараліся парывы, даводзілася экстрана ліквідаваць аварыйныя сітуацыі, каб людзі не заставаліся ў халодных памяшканнях.  У гэтым годзе, спадзяёмся, праблема будзе цалкам ліквідавана.

Іван Паўлоўскі

На рамонце цеплатрасы ў Новым Уборку задзейнічаны ў асноўным работнікі ўчастка «Дубраўка», але на дапамогу прыходзяць і спецыялісты іншых кацельняў.  Падчас мантажу ПІ-труб мы сустрэлі слесара-цеплатэхніка Стэфана Аляшэвіча, слесара Сяргея Шмідта, стропальшчыка Генадзя Прымака і кранаўшчыка Івана Паўлоўскага.

— Акрамя Новага Уборка, рамонт цеплатрас ідзе ў Новай Зары, па завулку Інтэрнацыянальны ў Мар’інай Горцы, і ўжо завершаны ў Сітніках, — кажа галоўны цеплатэхнік УП «Жылцепласэрвіс» КГ Таццяна Баравік. — Плануем замяніць усяго тысячу метраў цепласетак.

Алена  ІВАНОВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *