Па святых мясцінах — на веласіпедах

Калона веласіпедыстаў на чале з айцом Ігарам Цалковым стартавала днямі ад кафедральнага сабора Святога  князя Аляксандра Неўскага, каб здзейсніць традыцыйны летні веламарафон па святых мясцінах нашага раёна.

— Сёлета больш за 20 юных прыхаджан адправіліся па маршруце Мар’іна Горка-Пухавічы-Светлы Бор, — расказвае настаяцель сабора айцец Аляксандр Цалкоў. — Як і раней, мы запланавалі такую праграму, каб паспець пабываць у некалькіх храмах нашага раёна, пачуць расказы пра іх гісторыю, іконы, якія знаходзяцца там, пры неабходнасці аказаць прыходам нейкую пасільную дапамогу, арганізаваць для прыхаджан духоўныя спевы і чытанні, а таксама каб актыўна адпачыць на свежым паветры. Сёлета канчатковай кропкай велапрабегу стане храм   Казан-скай іконы Божай Маці ў Светлым Бары.

Такія велапаходы па нашым раёне палюбіліся дзецям і моладзі. Кожны раз застаюцца пазітыўныя эмоцыі, дабаўляюцца веды пра наш раён, пашыраецца духоўны круга-гляд. Да таго ж, проста правесці час разам заўсёды прыемна і цікава.

Алена  ШАНТЫКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *