На ААТ «Пухавічынафтапрадукт» прайшла акцыя «Менеджмент лицок к лицу с клиентом»

Акцыя «Менеджмент лицом к лицу с клиентом» для кіраўніцтва ААТ «Пухавічынафтапрадукт» даўно стала традыцыйнай. Сутнасць яе заключаецца ў тым, што кіраўнік прадпрыемства, начальнікі ўчасткаў у пэўны дзень на час пакідаюць свае працоўныя кабінеты і становяцца аператарамі аўтазаправачных станцый. 

— Гэта сур’ёзнае мерапрыемства, якое на самой справе дазваляе паглыбіцца ў праблемы, што існуюць на месцах, —  кажа дырэктар ААТ «Пухавічынафта-прадукт» Юрый Лагунчык. — І да кліента мы становімся бліжэй. Усё гэта неабходна для таго, каб найлепшым чынам арганізаваць нашу працу і паспяхова канкурыраваць на рынку. Нядаўняя змена прафесіі была прымеркавана да дня правядзення на АЗС «Беларуснефть» акцыі «Хот-дог в придачу».

Акцыі на АЗС — таксама з’ява не новая. У гэты раз кліентаў, якія заправілі ў бензабак 20 і больш літраў паліва, частавалі фаст-фудам. Усім была карысць: нафтавікі падаравалі  кліентам  90 хот-догаў, затое перавыканалі план па продажы паліва.

Алена  ІВАНОВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *