Дзяліцеся з намі фотаздымкамі на тэму дзяцінства

“А я і без вядзерца добра спраўляюся…”

Лета — гэта магчымасць больш часу бываць разам з дзецьмі. Менавіта таму сямейны фотаальбом дабаўляе “вагу” менавіта летам. На памяць застаюцца здымкі сумеснага адпачынку, падарожжаў, дзён, што правялі на дачы, у лесе. Перагортваючы восенню і зімой старонкі фотаальбомаў, мы  зноў  адчуем гэты непаўторны цёплы настрой і абавязкова ўсміхнёмся, гледзячы на шчаслівыя твары нашых  дзяцей ці ўнукаў.

“Ну, пачакай есці! Нас жа фатаграфуюць!”.

Дзяліцеся з намі вашымі любімымі фотаздымкамі на тэму дзяцінства. Асабліва будзем рады сюжэтным работам. Але галоўнае патрабаванне для таго, каб ваша фота было надрукавана ў газеце, —  яго якасць.

Алена  ІВАНОВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *