Адзначылі за добрую працу

Старшыня Пухавіцкага раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў Людміла Гулякевіч віншуе аператара зернесушыльнага комплексу Дзмітрыя Чаўнакова.

Мінулыя выхадныя сталі адметнымі  для экіпажа збожжаўборачнага камбайна  Дзмітрыя   і Уладзіслава Рымашэўскіх з сельгасфіліялаДрычын”. Яны далучыліся да радоў   камбайнераўтысячнікаў нашага раёна. Павіншаваць  іх  з  гэтай  падзеяй  на   поле  прыехалі старшыня  Пухавіцкага раённага абяднання  арганізацый  прафсаюзаў   Людміла  Гулякевіч  і  старшыня  пярвічнай   прафсаюзнай   арганізацыі   гаспадаркі   Кацярына Сянько.

Пад вечар у нядзелю прайшоў невялікі дожджык, і  некалькі камбайнаў стаялі на ўскрайку поля: механізатары чакалі, пакуль сонца і вецер падсушаць зерневыя. Гэты час якраз і скарысталі, каб павіншаваць  экіпаж з працоўнай перамогай, уручыць падарункі  і пагаварыць з механізатарамі.

Дзмітрый і Уладзіслаў Рымашэўскія разам са старшынёй прафсаюзнага камітэта гаспадаркі Кацярынай Сянько.

Ганаровую грамату і падарунак  у гэты дзень атрымаў і аператар зернесушыльнага комплексу  Дзмітрый Чаўнакоў. Завіталі мы і на зерняток.   Яго загадчыца Таццяна Васільева  абрадавалася падарунку, які ўручыла Кацярына Сянько.  Мікрахвалевая печ  для калектыву гэтага ўчастка  — карысная  рэч.  Работа на зернетаку ідзе ў дзве змены. Працуюць 8 чалавек,  з іх   пяцёра  — жыхары Столінскага раёна. Вядзецца закладка  зерня на захоўванне і падрыхтоўка  насення.  Таццяна Міхайлаўна расказала,  што  35  тон  азімай пшаніцы   ўжо падрыхтавалі, прыступілі да трыцікале.

У выхадныя ўборку азімых культур у гаспадарцы  закончылі, вядзецца ўборка  яравых. На палетках працуе сеялка, пачалася сяўба рапсу, а  гэта ўжо  клопат пра ўраджай наступнага года.

Вольга  САВАСЦЮК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *