Парадавалі песнямі і пачастункамі камбайнераў

Народны калектыў “Крынічанька” Рудзенскага Дома культуры  ў час жніва пабываў з канцэртам на зернетаку ПСУ “Рудзенскае”. Для працаўнікоў гучалі словы падзякі за іх працу, песні, вершы, а таксама былі ўручаны салодкія пачастункі і абярэгі — сімвалы дабрабыту і ўрадлівасці.

Вакальныя нумары ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці гучалі і для работнікаў МТФ “Крыніца”, якая знаходзіцца каля вёскі Рог. Таксама народны калектыў “Крынічанька” пабываў з выступленнем на мехдвары ў вёсцы Васількі. З задавальненнем жанчыны спявалі для спецыялістаў, якія займаліся рамонтам і абслугоўваннем тэхнікі. Парадавалі песнямі і пачастункамі галоўных герояў жніва — камбайнераў.

У народзе кажуць, што з добрай песняй і праца ладзіцца хутчэй. Мы шчыра спадзяёмся, што гэтыя творчыя сустрэчы пакінулі добры ўспамін і надалі бадзёры настрой усім працаўнікам сельскай гаспадаркі.

Алена  СКАВЫШ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *