Гаспадаркі раёна працягваюць масавую сяўбу азімых збожжавых культур

Вадзіцель Уладзімір Сінягоўскі і механізатар Аляксей Шрэйдар.

Гаспадаркі раёна працягваюць масавую сяўбу азімых збожжавых культур. На вялікім полі каля вёскі Каробавічы  трактары з дарогі можна было вызначыць толькі па слупах пылу, які яны ўздымалі. У такіх няпростых умовах даводзіцца працаваць не толькі сейбітам сельгасфіліялаДрычын”: усе палеткі Пухавіччыны  чакаюць дажджу.

Адказную справу сейбітаў у гаспадарцы даверылі Аляксею Шрэйдару і Сяргею Прачкоўскаму. 600 гектараў азімай пшаніцы ўжо пасеяна. Цяпер механізатары сеюць у зямлю  азімае трыцікале і жыта.

— Пад азімае трыцікале адведзена 200 гектараў плошчы, пад жыта — 300. Два нашыя пасяўныя агрэгаты задзейнічаны ў полі ўвесь дзень, выхадныя — не выключэнне, — адзначае галоўны аграном сельгасфіліяла “Дрычын” Галіна Сіпач. — Па плане мы павінны завяршыць сяўбу да 25 верасня. Работы наперадзе яшчэ нямала. Калі тэхніка не будзе нас падводзіць, то мы справімся.

Механізатар Уладзімір Забаўскі.

Падрыхтоўкай глебы  на новым трактары МТЗ-3522 займаецца Уладзімір Забаўскі, унясеннем мінеральных удабрэнняў — Аляксей Вальковіч.  Абеды і падвячоркі з ўласнай сталовай усім механізатарам прывозяць у поле. Толькі такія кароткія перапынкі і дазваляюць сабе земляробы. Усе стараюцца, каб своечасова закончыць сяўбу.

Кацярына  ДАБРЫЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *