Сёння ў аграгарадку Голацк праходзіць раённы фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2018»

Паважаныя працаўнікі вёскі!

Пухавіцкая зямля славіцца сваімі таленавітымі працавітымі людзьмі, добрымі традыцыямі. Сёння мы вітаем удзельнікаў раённага свята-кірмашу “Дажынкі-2018”. Гэта таксама адна з добрых традыцый, якая даўно жыве на нашай зямлі. Заўсёды ў пашане былі людзі, дзякуючы якім на наш стол прыходзіць хлеб. Сёлета працаўнікі вёскі  насуперак  усім перашкодам атрымалі нядрэнны ўраджай. Наш раён заняў другое месца ў абласным спаборніцтве на жніве.  Гэта вынік нястомнай працы механізатараў, вадзіцеляў, спецыялістаў і кіраўнікоў гаспадарак, усіх, хто ў гарачую пару прыйшоў на дапамогу  вяскоўцам і  добрасумленна выконваў свае абавязкі.

Нізкі паклон нашай зямлі, якая аддзячыла  за нялёгкую працу, падзяка і пашана  ўсім, хто працаваў на гэтай зямлі.

Зроблены добры задзел пад ураджай будучага года. І няхай збудуцца ўсе нашы планы і мары, няхай больш важкім будзе хлебны колас. Са святам вас, дарагія сябры! Жадаем шчасця, здароўя, сямейнага дабрабыту і поспехаў у працы на карысць нашай Радзімы.

Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт.

Пухавіцкі раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *