У мікрараёне «Крыніца» здадзены новы 40-кватэрны дом

У мікрараёне «Крыніца»  стала больш навасёлаў: будаўніцтва 40-кватэрнага жылога дома завяршылі работнікі генпадраднай арганізацыі «Пухавіцкае МПМК-14».  За год работы на аб’екце будаўнікі асвоілі больш за два мільёны рублёў.

Такія тыпавыя дамы МПМК-14 ужо ўзводзіла і раней.  Дом здадзены з поўнай аддзелкай, таму навасёлы могуць адразу ж засяліцца ў свае кватэры.

А жыць у новым доме будуць тыя, хто меў права на  сацыяльнае жыллё. Частка кватэр аддадзена пад арэнднае жыллё.

Пра тое, як  будзе выглядаць тэрыторыя новага дома, будаўнікі думалі разам з работнікамі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.  Сумесна рэалізавалі праект унікальнай у сваім родзе тэматычнай дзіцячай пляцоўкі,  якая будзе матываваць маленькіх дзетак на вывучэнне правілаў бяспечнага пражывання.

Алена  ШАНТЫКА.

У мікрараёне «Крыніца» здадзены новы 40-кватэрны дом: 1 комментарий

  • 19.10.2018 в 16:45
    Permalink

    Красивая и оригинальная детская площадка.
    Поздравляем счастливых новоселов!

    Рейтинг комментария:Vote +1+1Vote -1-1

    Ответ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *